Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Çкалодзежа была не горшай для іх, чым брагінская ці хойніцкая. Праўду людзі кажуць: за пчолкаю – у мёд, за жуком – у гной (В. Шырко. Сцяжына да людзей). * Такі ж не мелюць языком, а праўду кажуць людзі: як папаўзеш ты за жуком, дык апынешся ў брудзе (К. Крапіва. Мурашка і Жук). Суседскія хлопцы, равеснікі Носа, былі павялі ўжо яго на бераг, грозячы ўтапіць, а калі ён пусціў слязу, далі выспятка: «Пайшоў вон! За жуком пойдзеш, невядома ў што ўпэцкаешся!» (М. Лужанін. Наўздагон за падвойнікам). – Янкоўскі, с. 67: За пчолкаю – у мёд, за жукам – у гной. Зарадзіў драсён – не будзе красён. Гл. Пайшоў (зарадзіў) драсён – не будзе красён. Заракалася кошка мышэй не лавіць. Кажуць пра таго, хто ніяк не можа адмовіцца ад прывычнага. Сін.: Заракалася свіння за вугол хадзіць. Яна [маці] забывае, што год назад кляла і Колю, і свой лёс, і «гэтыя бураке», бажылася, што не возьме ні каліва. Заракалася кошка мышэй не лавіць (В. Шырко. Вунь чурылавец пайшоў). Заракалася свіння за вугол хадзіць. Праст. Кажуць насмешліва пра таго, хто ніяк не можа адмовіцца ад прывычнага. Сін.: Заракалася кошка мышэй не лавіць. – Ну, на гэты раз павер мне – каб я жыў – апошні раз! – Ой, не раз я гэта чую! Заракалася свіння за вугол хадзіць, Тарасе, – і табе не веру я (Я. Колас. Пахмелле). – Спачатку ты быў, што малпа, а пасля – як цяжка хворы. – Насця! Сёння – ні кроплі! Клянуся. – Заракалася свіння... (І. Шамякін. Выкармак). – Прыказкі, кн. 2, с. 371: Заракалася свіння град не капаць; Аксамітаў, с. 42: Заракалася свіння ў гарод лазіць. Заручылі дзеўку проціў (супраць, супроць) панядзелку. Кажуць іранічна пра таго, хто вінаваціць за свае дзеянні, праступкі не сябе, а іншых. – Я – цэнтр усяго, паўсюдна мяне высоўваюць, усё мне даручаюць. Пасля й хацеў бы адорыкнуцца, ды язык не варочаўся. – Заручылі дзеўку проціў панядзелку – па нейкай дзіўнай асацыяцыі гукнуў настаўнік (А. Мрый. Навалілі). – Выслоўі, с. 56: Заручылі дзеўку супраць панядзелку. Заручыны як абрад атрымання згоды маладой на шлюб не рабіўся ў панядзелак, бо ён лічыўся нешчаслівым днём (як і аўторак ды пятніца). За спрос не б'юць у нос. За зварот да каго-н. з пытаннем, просьбай не павінны крыўдзіцца. Сін.: За спрос платы не бяруць. – Колькі гадкоў табе? Надта ты малая для сорак чацвёртага... – Не, я з пяцідзесятага. Кажуць, што з пяцідзесятага, – паправілася Віня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адбрыкнуцца, бюць
7 👁
 ◀  / 696  ▶