Çгарэлцы? (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). [Ядзя:] Мне не патрэбны вашы запасы. [Федзя:] Запас бяды не чыніць (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). Хяндога ведаў, што галодны чалавек не толькі набівае жывот, але клапоціцца і пра чорны дзень... Запас бяды не чыніць (М. Аўрамчык. Палон). Мацвей прамаўчаў, ведаў: перастараўся, не варта было лезці ў гэтае сена, накошанае ў лясніцтве. Дык брат наўміў: «Прывязі, запас бяды не чыніць» (М. Воранаў. Сена аленям). – Насовіч, с. 46: Запас бяды не чыніць; Прыказкі, кн. 1, с. 189: Запас бяды не чыніць. За пастой грошы не плацяць. Кажуць пры запрашэнні сесці. Сін.: У нагах праўды няма. – Сядай, мой мілы, мой харошы, бо за «пастой» не плацяць грошы, – сказаў сярмяжнік дабрадушны... (Я. Колас. Новая зямля). Ваўчок, прыткнуўшыся да большага, абслізганага ўлетку.. [каменя], махнуў рукою, запрашаючы сесці Міцю: – Садзіся, чаго там, за пастой, як кажуць, грошы не плацяць (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). Леанора згледзела яго [Веню], пажартавала: – Сядай, мілы мой, харошы, за пастой не плацім грошы (В. Мыслівец. Мужанцы). – Насовіч, с. 46: За пастой не плацяць, а дорага бяруць; Раманаў, с. 296: За пастой грошай не бяруць. За пераборы лапці ды аборы. Кажуць неадабральна пра капрызнага, пераборлівага чалавека, якога чакае пройгрыш, няўдача. Сін.: З выбірачкі выбераш гарачку, а калі з раду, то нуду. * Пры выбары жаніха, таго, з кім давядзецца ўсё жыццё жыць разам, быць у полі, і за сталом, і ў пасцелі, яе [жаночую] волю не ўлічвалі. «За пераборы дастаюцца пасталы і аборы» (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). – Жаніць збіраемся Тараску свайго... – Я ўжо даўно казаў яму... Цяпер моладзь такая пайшла, што яе і не вельмі ўламаеш... Усё выбіраюць, выбіраюць, а за тыя выборы лапці ды аборы (В. Каваль. Шчасце Сілівея Зязюлі). – Шкада Ніну, – уздыхнула Віка. – Гаварылі мы ёй, што Віктар падмануць можа, пераборлівы... – З доўгага выбору лапці ды аборы, – зазначыў яе субяседнік (А. Адамовіч. Першая запаведзь). – Насовіч, с. 46: За пераборы – лапці ды аборы; Прыказкі, кн. 2, с. 30: За пераборы – лапці ды аборы; Чэраз вялікія пераборы асталіся пасталы ды аборы; З вялікіх выбораў – лапці ды аборы. За пчолкаю – у мёд, за жуком – у гной. Праст. Зносіны з добрым чалавекам даюць добрыя вынікі, а з дрэнным – завяршаюцца дрэнна. Трэба падыход [да людзей], каб вадзіца з нашага
12 👁