ÇЗа морам цялушка – палушка, ды перавоз рубель. І самы дзяшовы тавар становіцца дарагім, калі прыходзіцца дорага плаціць за яго перавозку. Гаворыцца, калі невыгодна везці здалёку дзяшовы тавар. [Палушка – устарэлае слова са значэннем 'чацвёртая частка капейкі']. Англія не мела свайго лесу і купляла яго ўсюды, дзе толькі можна было; не верыў – вельмі ж дорага будзе каштаваць дастаўка – трэба будзе будаваць новыя дарогі, шукаць транспарт – за морам цялушка – палушка, ды перавоз рубель. Не можа быць, каб Англія пайшла на гэта... (Б. Сачанка. Палеская быль). Словам, як пісала Марына ў адным з лістоў [з Амерыкі]: «Работа вельмі напружаная, дый усё жыццё напружанае і не свята. Трава заўсёды зелянейшая на другім баку вуліцы». Гэта так, адносна «травы». Але гэта амерыканская прымаўка, наша вельмі вобразная: за морам цялушка – палушка, ды рубель перавоз (Звязда. 2006, 28 крас). Так прасцей – не ламаць галаву над забяспячэннем насельніцтва рознымі «дробязямі», а грэць рукі на пастаўках замежных тавараў, якія адлюстроўваюць народную мудрасць: за морам цялушка – палушка, ды рубель перавоз (А. Сачкоўская. За морам цялушка – палушка...). – Насовіч, с. 46: За морам цялушка палушка, ды руб перавозу; Федароўскі, с. 58, 189: За морам і цялушка палушка, ды рубель перавоз; Прыказкі, кн. 1, с. 467: За морам цялушка грош, ды за перавоз вала трэба аддаць; За морам палушка цялушка, ды перавоз дорага стоіць. Замуж пайсці – не лапці плясці. Замуж пайсці – не простая справа, якая робіцца раптоўна, не падумаўшы, без развагі. А бацькі як прадчувалі. Маці вельмі плакала, бацька счарнеў, прасіў агледзецца, пачакаць: замуж, кажа, пайсці – не лапаць плясці. А я, як той матыль на святло (Звязда. 2001, 21 лістап.). – Прыказкі, кн. 2, с. 57: Замуж ісці – не лапці плясці. За няўдачу даюць прыдачу. Кажуць пра няўдалую, непрыгожую дзяўчыну, якой, каб выйсці замуж, патрэбны вялікі пасаг. – А бацька ж Антолін казаў, – падхапіла маці, – што калі Антоля пойдзе за добрага хлопца, дык ён дасць самую лепшую карову, свінню, дзве авечкі і пяцьдзесят рублёў золатам... – За няўдачу заўсёды даюць прыдачу, – буркнуў Тодар (К. Крапіва. Каровін мужык). – Янкоўскі, с. 214: За няўдачу даюць прыдачу. Запас бяды не чыніць. Запас ніколі не пашкодзіць. Запас бяды не чыніць, і Храпавіцкі распараджаецца, каб Салавей паслаў яшчэ хурманку ў горад па гарэлку, – ці мала якая патрэба можа быць у
14 👁