Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Çлежыць ад паводзін, якасцей мужа. Сін.: За добрым чалавекам, як за сцяною, а за благім, як за плотам. А наконт талковай жонкі, не ў крыўду сказана, то за добрым мужам – і варона жона, а за кепскім – і княгіня загіне. Так у жыцці бывае (А. Варановіч. Сын). Часам мы задзіраемся, задаёмся: «Нам і мора па калена»... Але ж ведаем: «За добрым мужам і варона жона, а за дрэнным – і княгіня загіне» (Я. Сіпакоў. З чаго мы смяёмся). – Насовіч, с. 45: За добрым мужыком і гулінда жана, а за дурным і папоўна раба; Прыказкі, кн. 2, с. 62: За добрым мужам і варонка жонка, а за дурным і княгіня загіне. За добрым чалавекам, як за сцяною, а за благім, як за плотам. Гаворыцца як сцвярджэнне, што ў сям'і вельмі многае залежыць ад паводзін, якасцей мужа. Сін.: За добрым мужам і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне. «За добрым чалавекам, як за сцяною, а за благім, як за плотам». Гэта як бы пра майго Цімоха і пра мяне. Праз яго за ўсё нашае сумеснае жыццё нічога я не бачыла, нідзе не пабывала, таўклася ў хаце, як мак у ступе (С. Лобач. Па закутках памяці). За дурной галавой нагам неспакой (небалазе, няма спакою). За непрадуманыя дзеянні, учынкі даводзіцца разлічвацца, паўторна рабіць што-н., яшчэ раз ісці куды-н. і г.д. – Вось, кажуць, забралі сёння пяцёх [сялян], дый не знайся. Гарапнікам як прыгналі, то пазавозілі ўсё назад пану. – За дурной галавою ды нагам неспакой (Р. Мурашка. Сын). Праца павінна быць абдумана, а то бывае: «За дурной галавой нагам небалазе» (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). Глянулі мы на свае судзінкі, якія ледзь запоўнілі да палавінкі, глянулі на свае ногі, з якіх аж дым ідзе ад пераўтомы, і ціхенька заўздыхалі: «За дурной галавой і нагам неспакой...» (У. Дубоўка. За дурной галавой нагам неспакой). Рагуля ўпершыню падумаў: «За дурной галавой нагам неспакой; колькі разоў я прапанаваў мець рэзервістаў для пасылкі ў школы разведчыкаў. Дастаткова было ім выплачваць невялікую стыпендыю. Дык не пажадаў, скупеча» (І. Гурскі. Чужы хлеб). – Блага мне, мама. – Залішне бярэш сабе ў галаву... – За сябе я не бядую, мама, – сказала Кіра, пацягнуўшы носам. – За дурною галавою і нагам няма спакою... Возьмуць і пасадзяць яго! (С. Яновіч. Сцяна). – Насовіч, с. 45: За дурною галавою нагам няма пакою; Ляцкі, с. 12: За дурной галавой нагам неўпакой; Прыказкі, кн. 2, с. 247: За дурной галавой нагам непакой; За дурною галавою нагам небалазе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
14 👁
 ◀  / 696  ▶