Ç[Валю]. [Надзя:] Глядзі, брат, за двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш. [Валодзя:] За гэтым зайцам я не ганяюся. [Надзя:] Дык, можа, заяц за табой? [Валодзя:] У нас з ёю старая дружба (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба). [Шпакоўскі:] Ах, ах, галава! Такую кабеціну выпусціць. Ну і Марфа, не чакаў я ад цябе гэтага. [Пушкарэвіч:] За двума зайцамі пагонішся, ні аднаго не зловіш (І. Гурскі. Свае людзі). –Недакладная калька з лацінскай мовы: Duo inseguens lepores, neutrum capit (літаральна «Двух гонячы зайцаў, ніводнага з двух не зловіш»). Відаць, у лацінскую мову перайшла з грэчаскай, дзе ў байцы Эзопа выкарыстана (у літаральным перакладзе) так: «Хто двух зайцаў гоніць, ні аднаго не ловіць». – Янкоўскі, с. 248: За двума зайцамі пагонішся – ніводнага не зловіш; Прыказкі, кн. 2, с. 452: За двума зайцамі пагонішся – ні аднаго не паймаеш. З адкладу няма ладу. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна ці трэба зрабіць неадкладна. Сін.: Адклад не ідзе на (у) лад; Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. Нялёгка ўсё гэта «ўціснуць» у рамкі звычайнага нарыса. Але ж, як любіць гаварыць Рыгор Іванавіч, з адкладу няма ладу, паколькі нічога само не зробіцца (В. Праскураў. Бярозавы сок). – Прыказкі, кн. 1, с. 173: З адкладу няма ладу. З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць. За што-н. адно не патрабуюць плаціць двойчы. Кажуць тады, калі з каго-н. хочуць атрымаць больш, чым ён мае. [Абдула:] Што ж ты, наш саколіку, не шануеш больш гасцей? [Аксён:] Госці дарагія, з аднаго ж вала дзвюх шкур не дзяруць. Яшчэ на тым дні з'елі пяць хунтаў сала, тры хунты масла. Засталася толькі рэпа (Г. Марчук. Новыя прыгоды Несцеркі). – Насовіч, с. 158: З аднаго вала сем шкур не дзяруць; Федароўскі, с. 337: Хоча драць з аднаго вала дзве скуры. З аднаго палена агню не раскладаюць. Значная справа не робіцца малымі сродкамі. Пра безвыніковасць, бесперспектыўнасць якога-н. пачынання. Вольга Сідараўна з малых гадоў даводзіла сыну, што добрага ніколі не замнога, бо жыць – не мех сшыць, з аднаго палена агню не раскладаюць і з шыла не зробіш мыла (Настаўн. газ. 2000, 10 чэрв.). – Янкоўскі, с. 187: З аднаго палена агню не раскладаюць. За добрым мужам і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне. Гаворыцца як сцвярджэнне, што ў сям'і вельмі многае за
Дадатковыя словы
зелі, сямі
9 👁