Çракі поўзаюць (А. Асіпенка. Непрыкаяны маладзік). – Калі не адмаўляецеся, можаце атрымаць заданне. Не адмаўляецеся? – Задам толькі ракі ходзяць, – нахмурана адказаў Салавянчык (Я. Радкевіч. Закон прыцяжэння). – Памешчыцкую маёмасць, якую мы па несвядомасці прыхапілі, маглі б і вярнуць, на ліха яна нам здалася, а зямлю ніяк не можам. – Нічога памешчыку не аддавайце... Назад толькі ракі поўзаюць (І. Гурскі. Вецер веку). – З жонкай, значыць, ладу не будзе? – Ніколі, – памаўчаў [Сінеў] і дадаў: – Назад толькі ракі поўзаюць (А. Масарэнка. Баргузінскае лета). «Ці варта пачынаць? – нібы нехта шаптаў.. збоку. – Можа, пачакаеш? Можа, Вадзім Мікалаевіч...» – «Ніякіх «можа»! – аж узлаваўся Ціток. – Толькі ракі паўзуць назад» (М. Гамолка. Лясная крэпасць). * Людзі кінуліся ісці назад, забыўшыся на сваё прызначэнне, забыўшыся пра тое, што вяртання няма, усё там, наперадзе, што толькі ракі адыходзяць назад (В. Казько. Хроніка дзетдомаўскага саду). – Ліцвінка, с. 72: Назад (задам) толькі ракі поўзаюць. Задарам (дарма) і скула (скулка) не сядзе. Задарам, бясплатна нічога не робіцца. Часцей ужываецца як рэакцыя на словы д а р м а, з а д а р а м у папярэднім выказванні. Сін.: Дарма і каза ваўку не скача. – Ну? Аддаеш мне Бязлапага [бабра]?.. – Ты не жартуеш, Хвост? – Не дарма ж, Андрэевіч... – Дзіва што – задарам і скулка не сядзе... (А. Масарэнка. На бабровых тонях). І на яго [галоўнага бухгалтара] злосна зыркнуў Вашкевіч: – Няма ў мяне дарэмнай зямлі [пад гараж]. Дарма і скула не сядзе! – Дык мы гатовы... – Колькі? – Пяцьсот даляраў (Р. Яўсееў. Суровы землямер). – Малайчына, Васіль, што не ўпарціўся. Справішся. Толькі трэба ўсёй душой палюбіць зямлю, – вучыў стары Янушэўскі. – Ды ўжо ж, дзядзька, дарма і скула не сядзе. Будзеш шанаваць людзей ды зямельку, то й цябе шанавацьму, – па-сталаму разважаў Васіль (У. Ліпскі. Лапташонак). – Прыказкі, кн. 1, с. 361: Дарэмна і скула не сядзе. Задарма і каза ваўку не скача. Гл. Дарма (задарма) і каза ваўку не скача. За двума зайцамі пагонішся, ніводнага (ні аднаго) не зловіш. Калі возьмешся адразу за некалькі спраў, то не дасягнеш поспеху ні ў адной. [Афіцэр:] Ты не ведаеш, дзе гэта, ну, як яе, Алеська? [Ахрэм:] Алеська?.. Якая?.. Не ведаю такой! [Афіцэр:] Вось табе і гаспадар: пакуль звярнуўся – птушка ўцякла! Нездарма прыказка кажа: «За двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш» (У. Галубок. Краб). [Валодзя:] А ты ўжо і прыраўнавала
9 👁