Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Çразбіў лоб, а яны сабе нават гузакоў не панабівалі. Во дзе крыўдна! (В. Блакіт. Адчай). * Навучы дурня маліцца, дык ён атэістам зробіцца (Л. Дайнека. Парадаксізмы). – Насовіч, с. 47: Застаў дурня богу маліцца, дак і лоб сабе расквасіць; Прыказкі, кн. 2, с. 248: Застаў дурака богу маліцца – увесь лоб праб'е; Навучы дурня маліцца, то ён і лоб паб'е. За гладкага (сытага) і вош не зачэпіцца. Здаровая жывая істота не надта паддаецца розным захворванням. Вось і яшчэ просты прыклад. Падчас стрыжкі авечак звярнуў увагу, што калі сытая авечка, то на ёй амаль няма кляшчоў, а на худой жывога месца няма – клешч на кляшчы. Нездарма у народзе кажуць: «За гладкага (сытага) і вош не зачэпіцца» (Звязда. 2001, 6 сак.). Загляне сонца і у наша аконца. Функц. не зам. Даб'ёмся і мы свайго, збудуцца нашы надзеі. Кажуць у цяжкі час з надзеяй, што няўдачы мінуцца. Сін.: Будзе і на нашай вуліцы свята; Будзе мёд і ў Сідаравай калодзе. Ці не скажаце, што чуваць у вас аб вашых беларусах, як жывуць эсдэкі, эсэры? Калі «загляне сонца ў наша аконца»? (Я. Нёманскі. Драпежнікі). Ці ж гэта жыццё, шчасце? Людзі і дня не знаюць без трывогі і бяды. Можа, калі загляне сонца і ў наша аконца (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). – Згода, хлопча, – адказаў Максім Платонавіч. – Няхай загляне сонца ў наша аконца (І. Аношкін. Чырвоная каліна стаяла). Можа, трэба і пазмагацца. Але ўрэшце – «загляне сонца і ў нашае аконца». Таму што інакш немагчыма, калі не спыніцца жыццё на зямлі (В. Быкаў. Шчасце так проста не прыходзіць). * Не, няпраўда! Быць не можа, каб не грэла цёпла сонца. Наша праўда нам паможа – блісне нам святло ў аконца! (Я. Колас. Сябрам). – Насовіч, с. 45: Загляне сонца і ў наша ваконца; Федароўскі, с. 285: І наша слонца ўвойдзе ў ваконца. За грошы шчасця не купіш. – Я не вінават... Што ж я... Яна сама была згодна... запытай у яе. А цяпер... што ж я зраблю цяпер? Жаніцца я не магу – у мяне ёсць нявеста... Але я так не кіну... я памагу... я дам грошы... – За грошы шчасця не купіш... і граху таго грашмі не загладзіш (М. Зарэцкі. Белыя ружы). – Федароўскі, с. 248: За грошы шчасця не купіш. Задам (назад) толькі ракі поўзаюць (паўзуць, ходзяць). Нельга адмаўляцца ад сказанага ці ад ранейшага рашэння, абяцання і пад. Там [у вобласці] адны паспачувалі, другія адказалі больш акрэслена: нечага заднім розумам хваліцца, задам толькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабёмся, пабе, прабе
10 👁
 ◀  / 696  ▶