ÇЗа бітага двух нябітых даюць. Гл. За аднаго бітага двух нябітых даюць. За ваяводам гожым усё зможам. Маючы добрага, надзейнага сябра, таварыша ці кіраўніка, даб'ёмся жаданай мэты, усё зможам зрабіць. [Ванда:] Яшчэ высмейваў вас [Фабіян] – маўляў, трэба на рэвалюцыю працаваць, народ абуджаць, а не збіраць рушнікі ды збанкі. І вось – зацікавіўся нашай Людвісяй!.. І яна, вядома, не ўстаяла перад такой выбітнай асобай... За ваяводам гожым усё зможам (Л. Рублеўская, В. Скалабан. Людвіка і Фабіян). – Санько, с. 7: За ваяводам гожым усё зможам. Заві хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй. Гл. Хоць гаршком заві (называй), адно ў печ не стаўляй. За вялікім пагонішся – і малое згубіш. Калі паквапішся на што-н. значнае, вялікае, то не даб'ешся поспеху і ў малым. Лепш бы перакуліць той [эшалон], што ідзе на фронт. Але ж фашыстам не загадаеш, які эшалон паслаць на пагібель. За вялікім пагонішся – і малое згубіш (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). – Федароўскі, с. 329: Пажанешся за вялікім, то й малое згубіш; Паквапішся на вялікае, то й малое згубіш; Прыказкі, кн. 2, с. 450: Не ганіся за вялікім, а то й малое згубіш. Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е. Праст. Занадта руплівы чалавек толькі шкодзіць справе. Гаворыцца з асуджэннем пра чалавека, які перастараўся. Не растлумачылі вам як мае быць гэтай справы. Вы, мусіць, чулі прыказку: загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е. Калі сапраўды вас хто-небудзь гнаў на пасёлкі, дык да яго гэта прыказка вельмі падыходзіць (К. Крапіва. Мядзведзічы). Чаго вы лезеце кожную хвіліну?.. Паспрабуйце самі вызваліцца з такіх путаў. Праўду кажуць: загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е (Я. Маўр. Палескія рабінзоны). Пашлі (застаў) дурня (дурнога) богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Многія члены рады недаўменна глядзелі на прамоўцу: што стары меле? Іваноўскі аж заёрзаў на месцы: «З глузду з'ехаў Іван, далібог з глузду з'ехаў... бо, пашлі дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е» (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Другі [кантралёр] праверыў бы, склаў адчэпны акт, маўляў, ёсць нязначныя недахопы, але і яны будуць выпраўлены, а я сур'ёзна ўзяўся за справу. Кажуць жа, застаў дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). Праўду кажуць: пашлі дурнога богу маліцца – лоб разаб'е. Ды каб свае вузкія пустыя лбы паразбівалі – чорт бы з імі. Падставілі, каб ён, дырэктар
Дадатковыя словы
дабешся, дабёмся, зехаў, разабе, сурёзна
15 👁