Çполе перайсці, у жыцці чалавеку багата чаго трэба знаць і ўмець, бо інакш прападзе ён, як піць даць, прападзе... (І. Капыловіч. Унук). – Прыказкі, кн. 2, с. 406: Жыццё пражыць – не поле перайсці. Жыццё што макаў цвет: раніцой расцвітае, а к вечару ападае. Пра жыццё як зменлівую з'яву ў розныя яго перыяды. [Кацярына Карпаўна:] Старасць – не радасць, а смерць – не падарунак. [Дзед Язэп:] Жыццё – што макаў цвет! Раніцою расцвітае, а к вечару – ападае. Жывеш ты, Карпаўна, як пані (У. Сауліч. Сабака з залатым зубам). – Федароўскі, с. 307: Гэты свет як макаў цвет: зранку расцвітае, да вечара ападае. Ç За аднаго бітага двух нябітых даюць. Адзін бывалы, вопытны чалавек варты двух нявопытных. Кажуць пра таго, хто прайшоў якое-н. жыццёвае выпрабаванне. У мяне высыпаліся слёзы, а Будай яшчэ больш ласкава: – Ну, ладна, бо за бітага двух нябітых даюць. А ты, Сысой, каб праз два дні на ногі паставіў (П. Броўка. Вінчэстэр). Варанецкі падышоў.. і сказаў: – Ну, чаго зажурыліся? За аднаго бітага двух нябітых даюць. Так што цана на нас расце (І. Дуброўскі. Зямныя вузлы). Сяргей разуўся, доўга цёр снегам падмарожаную нагу і ўсё бурчэў: – Колькі ж яны нас будуць біць? – За аднаго бітага двух нябітых даюць... (Р. Няхай. Сарочы лес). [Садовіч:] Я цябе разумею! Паскубла цябе жыццё без жалю і літасці. Але ж за аднаго бітага двух нябітых даюць! (П. Васілеўскі. Твой заўтрашні дзень). * Хай гавораць, што, нібыта, біты варты двух нябітых; я па вопыту здабытым раю быць табе не бітым (А. Александровіч. Парада). Хоць і кажуць, што за аднаго бітага даюць двух не бітых, бітым быць ніхто не хоча (Б. Сачанка. Манпансье з гарчыцаю). – Насовіч, с. 44: За бітага аднаго двух нябітых даюць, ды не бяруць; Прыказкі, кн. 2, с. 360: За аднаго бітага даюць дзесяць нябітых, а іх і так не бяруць. За багацце розуму не купіш. Народная прымаўка «За багацце розуму не купіш» стала неактуальнай, наадварот, многія спяшаліся прадаць розум за валюту, думалі, што на Захадзе дзверы не замыкаюць, а завязваюць каўбасой (В. Шырко. Сонечныя блікі тэорыі лікаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяву
0 👁