Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Æ– Федароўскі, с. 278: Сірочае жыццё як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ускубне. Жывём, хлеб жуём. Жывём памаленьку. Часцей гаворыцца як адказ на пытанне: «Як жывеш (жывяце)?» Часам ужываецца як няпэўная характарыстыка жыцця. – Ну, як жывеш? – адчуваючы маладосць, спытаўся я. – Жывём, хлеб жуём... (А. Карпюк. Данута). От вы пытаецеся, як жывём. Жывём, хлеб жуём, як той казаў, толькі нялёгка нам той хлеб даўся. Паваявалі мы са сваім балотам... (В. Палтаран. На зямлі Палескай). – Ну, як вы тут, хлопцы, жывяце? – А так, – не вельмі ветліва буркнуў Санька. А я дадаў: – Жывём, хлеб жуём (І. Сяркоў. Мы – хлопцы жывучыя). – Як жыццё-быццё, сусед?.. – Так сабе, не жалімся... Як гэта кажуць: жывём, хлеб жуём, часам з квасам, а іншым дзяньком з пчаліным мядком (В. Праскураў. Людзі-суседзі). – Федароўскі, с. 368: Жывём, хлеб жуём. Жыві, Ярома, да смерці дома. Кажуць як рашучае адмаўленне пераязджаць куды-н. з родных мясцін. – Пайшлі б да сына ці дачкі жыць, – раіць Валя. – Нікуды са сваёй хаты не пайду. Жыві, Ярома, да смерці дома, – сурова сказала Аўдоцця і павяла галавой (Т. Гарэлікава. Юр'еў дзень). Жывому (жывым) наўме жывое. Гаворыцца ў апраўданне таго, што думкі і дзеянні чалавека звязаны не з чым-н. іншым, а з жыццёвымі справамі, надзённымі інтарэсамі. Каму на вусны смерць прыляпала пячаць, таму без руху спачываць. Ну, а жывым наўме жывое: злюбіліся ў сяле тым двое, ды вось бяда – няма каму звянчаць (К. Крапіва. Поп і Папугай). – Сараматніца, хоць бы настаўніцы пастыдалася, – абурылася Паранька. – Хіба ж не праўда? Жывому жывое наўме. А настаўніца хіба з другога цеста спечана? (С. Грахоўскі. Ранні снег). Жывы пра жывое і думае. У працэсіі ўжо лягчэй. Тут амаль заўсёды людзі як бы забываюць пра смерць і ўзнаўляюць размовы пра жыццё, пра надзённыя справы, не дарма мудра кажуць: жывы думае пра жывое (І. Шамякін. Крыніцы). – Ой, не кажэце, цётка, як чыя доля. – Мая доля жджэ мяне ў канцы поля. А вам, маладым, трэба жыць. Жывы ж пра жывое думае (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). – Вярнуліся сюды жыць? На пустэчу?! – Чалавек, дружа, такі: жывы пра жывое і думае... – зноў пачуўся старэчы голас (Г. Далідовіч. Жывы покліч). За работай людзі свету не бачылі. Каб не пухнуць з голаду, каб пракарміць сябе і сям'ю. Жывы пра жывое і думае (В. Праскураў. Сонца ў зеніце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю, юреў
7 👁
 ◀  / 696  ▶