Æпражывуць і мае дзеці... – Жыве кот і жыве сабака... – асекла яго жонка (В. Дайліда. Мне – пару слоў). Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака. «Але ж і пры Саветах жылі, і пры немцах, мабыць, жыць некаторыя будуць». «Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака». «А якой ты жыткі хацеў? Каб на руках цябе насілі, што заманулася, тое і падавай» (Б. Сачанка. Вялікі Лес). – Няўжо і табе надакучыла жыццё? – А што ты думаеш? Хіба гэта жыццё? Жыве кот, жыве й сабака, ды жытка ў іх не аднака (А. Бутэвіч. Апошняе ігрышча). Жыве кот, жыве і сабака, але доля не аднака. Каго ёй трэба было мець за зяця, яна і сама не ведала. Перажывала, аж начэй не спала. Што ёй здавалася тады? «Жыве кот, жыве і сабака, але доля не аднака, – казала Гарабініха. – Адзін на печы, другі – пад вуглом. Адзін, як цвет працвіце, а другі – як у ступе пратаўчэцца» (У. Навумовіч. Такое бывае аднойчы). – Прыказкі, кн. 1, с. 207: Жывець кошка, жывець і сабака; Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака; Жыве кот і сабака, ды толькі жытка не аднака: кот на пячы, сабака пад дзвярыма. Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака. Гл. Жыве кот і жыве сабака. Жывём (жыву) як той гарох пры дарозе – хто ідзе, той і скубе. Пра неспрыяльныя жыццёвыя ўмовы, трывожнае, неспакойнае ці адзінокае і без догляду жыццё. Каму мы трэба, хто аб нас падумае... Жывём як той гарох пры дарозе – хто ідзе, той і скубе (М. Лынькоў. Журавель мой, журавель). – Дык як вы тут жывяце? – спытаўся ў аднаго з юнакоў Гацько. – Як гарох пры дарозе – хто ідзе, той і скубе, – адказаў хлопец (І. Гурскі. Чужы хлеб). Як я жыву, пан доктар? Я таксама па прымаўцы, як той гарох, што пры дарозе, хто йдзе, той і скубе (М. Клімковіч. Георгій Скарына). [Заціруха:] Ну і работка ў нас... Хто яе толькі выдумаў. Жывём, можна сказаць, як гарох пры дарозе, – хто ідзе, той і скубе (В. Зуб. Злавацца не трэба). * А далей жыву, як гарох пры дарозе, хоць не даюся, каб усякі дурань мяне шчыпаў (Я. Купала. Да Б. І. Эпімах-Шыпілы). Удава магла знайсці апірышчы толькі ў сваіх крэўных. А калі гэтых крэўных не было, як у Насці, тады заставайся сам-насам са сваім горам. І недарма народ называў удоў і сірот гарохам пры дарозе: хто ідзе, той і ўскубне (І. Дуброўскі. Аддадзенае дзецям). З таго часу, як войны пачаліся, зваявалі нас, ласкі, літасці ніадкуль няма... Жывём як той гарох пры дарозе – кожны, хто міма ідзе, ушчыпне... (Б. Сачанка. Твор, які не магу скончыць
8 👁