Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Æдзень як выгнаная ў полі. Праўду, мабыць, людзі кажуць, што баба ў хаце тры вуглы трымае, а мужчына – адзін. Куды ні ткнешся – усюды яе поўна (П. Місько. Дзівак-чалавек). Баба трымае тры вуглы гаспадаркі, а мужык – адзін вугал. Устану, бывала, додня і праду. Гавораць, што «баба трымае тры вуглы гаспадаркі, а мужык – адзін вугал». А яшчэ: мы – людзі старога закалу (С. Лобач. Горкую лілею пакашу...). – Рапановіч, с. 101: Жонка дзяржыць хату за тры вуглы, а мужык за чацвёрты. Жонка не лапаць, абуўшы з нагі не скінеш. Жонку нельга пакінуць, з ёй цяжка расстацца. Сін.: Жонка не рукаў, не адпораш. Баба прыслала ліст, лае на чым свет стаіць, што дадому не еду. Нічога не зробіш. Жонка не лапаць, з нагі не скінеш (І. Гурскі. Вецер веку). Як казала Віталева бабка Зося, жонка не лапаць, з нагі не скінеш. Івану прыказка чамусьці не спадабалася (А. Кажадуб. Вяселле ў паўднёвым горадзе). Яму [Анісіму] раптам пачало здавацца, што ёсць шмат дзяўчат, куды вартнейшых, лепшых за Веру. Ды і чаго спяшацца?.. Жонка не лапаць, абуўшы, з нагі не скінеш... (Б. Сачанка. Дзік – бадзяга). – Насовіч, с. 43: Жонка не бот – не скінеш; Прыказкі, кн. 2, с. 101: Жонка не лапаць – з нагі не скінеш. Жонка не рукаў (не рукаво), не адпораш. Жонку нельга пакінуць, з ёй цяжка расстацца. Сін.: Жонка не лапаць, з нагі не скінеш. Даўно ўжо думка гэтая таўчэцца ў галаве: «Жонка – не рукаво, не адпораш... А маці, добрая маці маіх ненаглядных дзяцей, – якую пра гэта прыказку выдумаць?..» (Я. Брыль. Апошняя сустрэча). Сход пачуў, даведаўся: «па дарозе» ў гэтую новую ўстанову ён [Чарняеў] пакінуў жонку. Ірванула нервы сходу чарняеўскае «набыў новую сям'ю». Суседка, што сядзела побач са мною, за адным сталом, не сцярпела: «Людзі кажуць, што жонка – не рукаво, не адпораш. А тут...» (Ф. Янкоўскі. Толькі адно пытанне). – Прыказкі, кн. 2, с. 101: Жонка не рукаў – не адпораш. Жуда бядзе не помач. Кажуць таму, хто плача або чым-н. расхваляваны, засмучаны. Сін.: Слязамі гору не паможаш. – Не плач, Мар'я, – супакойвала яе маці. – Жуда – бядзе не помач (В. Якавенка. Пакутны век). – Насовіч, с. 43: Жуда бядзе не помач. Жыве кот і жыве сабака. Не аднолькава, у розных матэрыяльных і іншых умовах жывуць людзі. – Мае дзеці пражывуць і без навукі... – выгукнуў Яська. – Не ўсім жа быць вучоным. Жыву я
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маря, сямю
11 👁
 ◀  / 696  ▶