Æёсць хлеб – ядзім, а няма – глядзім, сёння паабедаем, а як заўтра – не ведаем (В. Вольскі. Дзед і жораў). – Прыказкі, кн. 1, с. 237: Ёсць хлеб – ядзімо, а няма – глядзімо. Æ Жабрак жабраку відзён па кійку. Людзі, падобныя па якіх-н. звычках, якасцях, дасягаюць поўнага паразумення. Сін.: Рыбак рыбака бачыць здаляка; Сваяк сваяка пазнаў здаляка. – Ну, вось бачыш, Янка, афарызм не горшы за шніцлераўскі. Толькі не зусім арыгінальны: нешта падобнае сказана ў Ібсена. – Ну, што ж, – сказаў спакойна Янка. – Жабрак жабраку відзён па кійку (Я. Колас. На ростанях). – Янкоўскі, с. 213: Жабрак жабраку відаць па кійку. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Ужываецца як прымета народнага календара прыроды. – Гэты [Зубкоўскі] у корань глядзіць! – адобрыў Крыгін. – Каму невядома, што жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў – з цяплом, а ластаўка – з лістом. Адным словам, на ўсё пара... (І. Гурскі. Шумяць лясы зялёныя). Той, ранейшы чалавек, верыў у нябесныя і зямныя прыкметы, верыў у сонца і месяц, у вецер і дождж. Маладзік рогі задраў – на пагоду. Маладзік умываецца – то будзе непагадзь. Жаўранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, ластаўка з лістом.. Для таго чалавека амаль усе гэтыя прыкметы спраўджваліся, цяпер жа было не тое (А. Кажадуб. Лесавік). – Прыказкі, кн. 1, с. 65: Жаўранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, ластаўка з лістом. Жаніся, каб дурні не звяліся. Гаворыцца звычайна як жартаўлівы адказ на прапанову жаніцца. [Ракітны:] Жаніцца вам трэба – вось што. [Галубовіч:] Жаніся, каб дурні не звяліся, – кажуць людзі. [Ракітны:] Кажуць, а самі жэняцца. Кіруюцца больш мудрым правілам, каб людзі не звяліся (К. Крапіва. На вастрыі). – Прыказкі, кн. 2, с. 25: Жаніся, каб дурні не звяліся. Жонка (баба) у хаце тры вуглы трымае, а мужчына (мужык) адзін. Куды большая частка хатняй, гаспадарчай работы, клопатаў прыпадае на жонку, чым на мужа. Я вам шчыра скажу: жонка была ў мяне залатая. Іншы раз галавы не падняць – трашчыць. Дык сама пабяжыць на нарад, сама работу вечарам у людзей прыме. Хоць бы ўжо на іншую работу не перлася, а то ж цэлы
35 👁