міліцыі пра мяне ні гу-гу. І ваабшчэ... Еш пірог з грыбамі – трымай язык за зубамі (Маладосць. 1989. № 6). – Насовіч, с. 191: Еш пірог з грыбамі, ды дзяржы язык за зубамі; Прыказкі, кн. 2, с. 465: Еш капусту (капустачку) з грыбамі, дзяржы язык за зубамі. Еш селядца з галавою, за ўсё грошы плачаны. Праст. Гаворыцца іранічна як рэакцыя на чые-н. прымусовыя дзеянні рабіць што-н. насуперак свайму жаданню. Праўда, вытрымліваць такія цырымоніі, ды яшчэ два разы на дзень, цяжкавата. Рабіў спробу выкруціцца – дарэмна! Хоць плач, а мыйся. Еш селядца з галавою, за ўсё грошы плачаны – здзекуецца кплівая прыказка (М. Лужанін. Рэпартаж з рубцом на сэрцы). Еш хоць расперажыся, але і (толькі) працаваць не ляніся. Часцей дастасоўваецца да таго, хто не надта ахвочы да працы. У нас, на Віцебшчыне, кажуць: «Еш хоць расперажыся, але і працаваць не ляніся». Гэтую спаконвечную народную мудрасць столькі гадоў разбурала «прымусоўка», праца за «палачку» (С. Законнікаў. Ліёнскі тыдзень). – Янкоўскі, с. 263: Еш хоць расперажыся, толькі рабіць не ляніся. " Ёсць на ваўку кажух, ды прышыты. Хацелася б каму-н. ажыццявіць што-н., але няма магчымасці дасягнуць жаданага. Сін.: Бачыць вока, ды зуб няйме; Блізка локаць, ды не ўкусіш; Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. – Мэта ёсць у кожнага. Аднак... Ведаеце такую прыказку: ёсць на ваўку кажух, ды прышыты? – Не, не чуў... Гэта пра што – пра недасяжныя мэты? – Вово, пра ўтапічныя. Я ж рэаліст, мне хочацца, каб добрыя хаты ў Валюхах стаялі (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока). – Прыказкі, кн.1, с. 155: Ёсць на воўку кажух, ды прышыты. Ёсць хлеб – ядзім, а няма – глядзім, сёння паабедаем, а як заўтра – не ведаем. Кажуць пра беднасць, нястачу і няпэўнасць у жыцці. Сін.: Дзень з алеем, а два (тыдзень) так галеем. [Жораў:] Чаго ты жадаеш, дзед? Чаго табе ў жыцці не хапае? [Дзед:] Не хапае?.. Усяго, браток, не хапае. А жаданняў у мяне нямнога: каб нам з бабай галоднымі заўсёды не быць. Вось чаго я жадаю. Ды гэтага, мусіць, ніколі не будзе... Так і жывём, браце жораў
17 👁