Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÅЕш боршч з грыбамі, а язык трымай за зубамі. Гл. Еш пірог (боршч) з грыбамі, а язык трымай за зубамі. Еш, дурань, бо то з макам. Праст. Гаворыцца як пабуджэнне да чаго-н. непрыемнага. Забыцца мне пра цётухну пара, бо ўжо даўно яе аплакаў, але ў жыцці я чуў яшчэ не раз: «Еш, дурань, бо то з макам!» (К. Крапіва. Еш, дурань, бо то з макам). – Аладкі з'ясі. Анэльчыны, з макам. – Еш дурань, бо то з макам... Не забыўся полацкай прымаўкі?.. – Памятаю... (А. Петрашкевіч. Прарок для Айчыны). Маўчы, жывёліна, і не пікні! Еш, дурань, бо то з макам!.. Нічога не скажаш, любімая дык любімая, народная дык народная ўлада! Ашчаслівіла!.. (Г. Далідовіч. Заходнікі). * Немцы пішуць загады, колькі беларускі селянін павінен здаць кароў, капчонага мяса, сала... [Партызаны:] Вы хочаце сала? А чаму б вам не паспытаць партызанскага бобу! – І як секануць з кулямётаў ды аўтаматаў па нямецкіх эшалонах ды калонах, з тых аж пыл і дым ідзе, як з тае кацельні... Партызаны пастрэльваюць ды прыгаворваюць: – Ешце, фрыцы, бо то з макам! (М. Лынькоў. Ешце, фрыцы, бо то з макам!). Пан падкінуў ласунак угару. Мішка хацеў адбіць пернік, але прамахнуўся, злосна зароў і падняўся на заднія лапы. – Еш, дурань, то з мёдам! – выгукнуў Радзівіл (І. Гурскі. Саўка Траян). – Насовіч, с. 190: Еш, дурань, бо то з макам; Выслоўі, с. 178: Еш, дурань, бо то з макам. Еш з голаду, а любі з моладу. Усё павінна рабіцца ў свой, пэўны час. Звычайна гаворыцца ў дачыненні да кахання. «Двадцать первая весна расцветает у окна... Я опять брожу одна...» Пасля той прыгажэннай, 21-й вясны неўпрыкмет праляцела 22-я, 23-я, 24-я... Потым – 31-я... Апошняй жа, мо не вельмі арганічнай, але ж здольнай яшчэ «ўпісацца» можа 45-я. А далей – усё.. Тады ўжо позна не спаць, позна шукаць, позна марыць... Еш (людзі кажуць) – з голаду, любі – змоладу. І дай бог не інакш! (Звязда. 2005, 24 мая). – Прыказкі, кн. 2, с. 13: Еш з голаду, а любі змоладу. Еш, пакуль рот свеж. Гл. Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш. Еш пірог (боршч) з грыбамі, а язык трымай за зубамі. Не гавары нічога лішняга. Вось і глядзі сабе, чалавеча. І нічога ты не бачыў, і нічога ты не чуў... Еш боршч з грыбамі, а язык трымай за зубамі... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Апрануўшыся, Максімавіч уважліва і строга паглядзеў на кампаньёнаў. – Толькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі
12 👁
 ◀  / 696  ▶