Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Åня). Цяпер ён [Вадзік] ужо не сумняваўся, што зласлівая субяседніца па тэлефоне сказала праўду. Дыму без агню не бывае (У. Навумовіч. Крапіўная жонка). * Адны яго [Івана] шкадуюць і дзівяцца – каму ўсё гэта трэба, а другія кажуць, што дыму без полымя не бывае (А. Петрашкевіч. Соль). – Федароўскі, с. 7: Не бывае агню без дыму; Янкоўскі, с. 186: Дыму без агню не бывае. Å Едзеш на дзень, бяры хлеба на тыдзень. Гаворыцца як папярэджанне, што ў дарозе ўсё можа здарыцца і лепш мець харчы ў запасе. Згодна прыказцы – едзеш на дзень, а хлеба бяры на тыдзень – добры гаспадар без адпаведнага запасу ежы ў дарогу ніколі не выбіраецца (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса). «Трымай, Васіл, гэта ваша падмога. Тут тэрмас з кавай, пара бутэрородаў і кавалак дзічыны. У дарозе пойдзе за маліну». Калатай ускінуў сабе заплечнік, і яны ўжо гатовы былі рушыць. «Едзеш у дарогу на дзень – бяры хлеба на тыдзень», – успомнілася Калатаю старая беларуская прымаўка. Добра, хай вісіць заплечнік, будзе трохі цяплей і спіне (У. Дамашэвіч. Фінская лазня...). * – Навошта ты, маці, гэтулькі кладзеш? – Ты, бацька, мяне заўсёды вучыў: ідзеш у дарогу на дзень, бяры есці на тыдзень (І. Гурскі. Лясныя салдаты). – Прыказкі, кн. 1, с. 241: Едзеш на дзень – бяры хлеба на тыдзень; Едзеш на дзень, а харчоў бяры на тры дні. Еду ціха – са мной ліха, еду скора – са мной гора. Гаворыцца як адмоўная ацэнка свайго жыцця, становішча. – А вы ўсё ж не расказалі пра сваё жыццё.. – Еду ціха – са мной ліха, еду скора – са мной гора, – прагаварыў Касач (І. Гурскі. Вецер веку). – Ляцкі, с. 11: Еду ціха – са мной ліха, еду скора – са мной гора; Прыказкі, кн. 1, с. 453: Паедзеш ціха, тут ліха, паедзеш шпарка, ад ліха варка; Еду ціха – са мной ліха, еду скора – са мной гора. Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся. Усё будзе добра і цябе не зачэпяць, калі сам будзеш асцярожны і далікатны. Трэба быць пакорлівым і далікатным у абыходжанні: «З паклону галава не баліць», «Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся» (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Насовіч, с. 191: Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бутэрбродаў
16 👁
 ◀  / 696  ▶