ÄДурной бабе і галава мяшае. Праст. Кажуць пра жанчыну, калі яна гаворыць штосьці недарэчнае. – Што ты мне пра старых расказваеш? – нерваваўся бацька. – Трэба наперад глядзець! – Ты наперад глядзеў, як цябе з работы здымалі... – Цьфу, праўду кажуць – дурной бабе і галава мяшае... – бацька ідзе ў залу, але хутка вяртаецца зноў (А. Кажадуб. Гарадок). – Прыказкі, кн.2, с. 78: Дурной бабе і галава мяшае. Дурному закон не пісан. Гл. Дурню (дурному, дурням) закон не пісан (-ы). Дурны дае, разумны бярэ. Гл. Дурань (дурны) дае, разумны бярэ. Дурню (дурному, дурням) закон не пісан (-ы). Дурань не лічыцца з агульнапрынятымі правіламі, нормамі паводзін. – Выклікае мяне дырэктар і кажа: «Забірайце [дзіця], іначай у калонію здадзім». А дурны такі, як пень. – Хто? Дырэктар? – Ну. Я і падумаў: дурню закон не пісан. Возьме і здасць. Шкода яму чужога? (Я. Ермаловіч. Зазімак). [Аўлас:] Эх, Аўлас, Аўлас... Мала цябе сцёбалі па адпаведных мясцінах і ў адпаведны час... А трэба было выбіваць дурасць. Дурню закон не пісаны... (А. Макаёнак. Выйгрыш). [Лесік] быў незвычайна дужы і, калі здаралася бойка, біўся жорстка, зацята. Апроч таго, за маўклівую панурасць, нелюдзімасць яго лічылі крыху ненармальным. А дурням, як вядома, закон не пісаны (І. Клімянкоў. Жабятон). – Насовіч, с. 39: Дурному закон не пісан; Прыказкі, кн. 2, с. 251: Дурному закон не пісан. Дурня і ў царкве б'юць. Дурню нідзе не даюць спуску. Калі трэба рашаць што важнае, без гэтага ніяк нельга. Трэба з розумам: дурня і ў царкве б'юць (А. Кудравец. Сачыненне на вольную тэму). * [Сямёнаўна:] Фарбу прыбяры, а то будзе, як тады. [Генадзь:] А што было тады? [Сямёнаўна:] Тады спёрлі тры банкі і не аддалі. [Генадзь:] Аблавухіх, кажуць, і ў царкве б'юць (А. Петрашкевіч. Укралі кодэкс). – Насовіч, с. 39: Дурнога і ў царкве б'юць; Прыказкі, кн. 2, с. 245: Дурнога і ў царкве (у касцёле) б'юць. Дурням закон не пісан. Гл. Дурню (дурному, дурням) закон не пісан (-ы). Дурняў не аруць, не сеюць, яны самі родзяцца (вырастаюць). Гаворыцца звычайна як ацэнка чыйго-н. промаху, недарэчнага ўчынку і пад. Вера глядзіць на Зосю і тыкае сабе пальцам у лоб. – Дурняў не аруць, не сеюць, яны самі родзяцца, – ціха кажа Гарбач (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара
Дадатковыя словы
бюць
8 👁