Äаднак, на няўхільнасць смерці і на тое, што часамі думкі за гарамі, а смерць за плячамі, усё ж такі – жывому наўме жывое (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). Праўду кажу, мне заўсёды памагае, калі паляжу на зямлі. Але не тым разам. Ой, зазнала я тады бяды. Думкі за гарамі, а смерць за плячамі. Галава звінела, як пусты качан... (А. Бутэвіч. Апошняе ігрышча). * Яно так. Ты, можа, і ўбачыш [папараць-кветку], а я ўжо не. Кажуць: думы за морам, а яна за плячыма (А. Кажадуб. Лесавік). – Насовіч, с. 38: Думы за гарамі, а смерць за плячамі; Ляцкі, с. 11: Думкі за гарамі, а смерць за плячамі; Прыказкі, кн. 2, с. 416: Мысль за гарамі, смерць за плячыма; Дума за марыма, а смерць за плячыма. Дум не скуеш ланцугамі. Функц. не зам. Мысленне, думкі чалавека не могуць быць падуладнымі каму-н. «Дум не скуеш ланцугамі», – Купалавы словы, што былі ці не заўсёднымі ў вуснах Ф. Ждановіча ў спрэчках па надзённых пытаннях тэатральнай творчасці (Б. Бур'ян. Купалаўцы – любоў мая). – Паходзіць з паэмы Я. Купалы, дзе гусляр кажа князю: «Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, – не скуеш толькі дум ланцугамі». – Ліцвінка, с. 140: Дум не скуеш ланцугамі. Дурань дурнем і вушы халодныя. Праст. Гаворыцца як асуджэнне каго-н. за дзівацкія, неразумныя дзеянні, паводзіны. [Бацька:] Ты не разумееш! За гэтую бомбу можна пяць машын купіць! [Маці:] Дурань дурнем і вушы халодныя! Як ты мог?! Ты хоць пра дзяцей сваіх падумаў бы!.. (З. Дудзюк. Заложнікі шчасця). – Нічога я рабіць не буду. Не бачу сэнсу. Мая задача – зрабіць прозу. – От, дурань ты, Лёшка, і вушы халодныя! Цябе б увесь клас на руках насіў. – Не трэба мяне насіць, я сам хаджу, – адказаў Лёшка ўжо сур'ёзна (В. Гапееў. Лёшкава каханне). Дурань (дурны) дае, разумны бярэ. Кажуць, калі каму-н. лёгка дастаецца прыдбаць штосьці. [Пан:] Дасканала. Згодзен... Бяры панскую вопратку. [Несцерка, убок:] Дурны дае, разумны бярэ. [Пан:] Што? [Несцерка:] Прыгожае адзенне, кажу (В. Вольскі. Несцерка). – Прыказкі, кн. 2, с. 238: Дурань дае, разумны бярэ. Дурань не той, што спатыкаецца, а той, хто на тым жа месцы двойчы робіць гэта. Кажуць з асуджэннем пра таго, хто неаднойчы робіць аднолькавыя памылкі, праступкі, злачынствы. [Аляксей Данілавіч:] Маральна апраўданы тэрор – што можа быць страшней за гэта? [Пагасаў:] Урокі мінулага. Праўду кажуць, ду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бурян, сурёзна
2 👁