Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Äзнаю... [Іван:] Няўжо на дружбу?.. [Хазяінаў:] На ўзаемную. [Ганна:] Дружба, дружба – цяжкая служба (А. Петрашкевіч. Соль). – Ляцкі, с. 31: Ой, дружба, дружба, цяжкая твая служба. Дружба (прыяцель) пазнаецца ў няшчасці. Функц. не зам. Сін.: Сябры пазнаюцца ў бядзе. [Лютынскі:] Я табе вельмі ўдзячны за твае пачуцці, хоць... людзі і кажуць, што дружба пазнаецца ў няшчасці (К. Крапіва. Канец дружбы). – Калька з лацінскай мовы: Amieus certus in re ineerta cernitur. Цытата з трагедыі «Гекуба» рымскага паэта Энія (239-169 гг. да н. э.). – Федароўскі, с. 249: У няшчасці прыяцеля пазнаць; Прыяцеля пазнаеш у няшчасці; Прыказкі, кн. 1, с. 381: У бядзе друга пазнаюць. Дрэнны той салдат, які не хоча стаць генералам. Ужываецца і не толькі ў дачыненні да салдата. Сін.: Кожны салдат носіць у ранцы маршальскі жэзл. – Ары і сей... добрае, вечнае. Згадзіся, што ні Талстым, ні Чэхавым ты не станеш, але нейкую нізку засееш. І гэта – подзвіг. Дрэнны той салдат, які не хоча стаць генералам (І. Шамякін. Выкармак). * – Ваша задача – залатая сярэдзінка [на спартыўных спаборніцтвах], – сказаў Фядзько ў выканкаме. – Чым можам – паможам. – Я іншага месца, акрамя першага, не прызнаю, – адказаў Эдуард Цімафеевіч. На яго паглядзелі як на дзівака. Але дрэнны той салдат, які не носіць у кішэні пагоны генерала, разважала начальства, хай працуе, хай стараецца (В. Шырко. Фізкульт – ура, ура!). – Паўкалька з рускай мовы. У кнізе А.Ф. Пагоскага (18161874) «Салдацкія заметкі» (1855) сярод афарызмаў, складзеных на ўзор прыказак, даецца і такі: «Плох тот солдат, который не думает быть генералом, а ещё плоше тот, который слишком думает, что с ним будет». Ужо як прыказка ў форме «Худой солдат, который не надеется быть генералом» яна прыводзіцца ў «Тлумачальным слоўніку жывой велікарускай мовы» (1863-1866) У.І. Даля. Думай звечара, а рабі зрання. Пра неабходнасць абдумаць што-н., перш чым прыняць пэўнае рашэнне. [Галя:] Навошта мне ваша месца? Мне і льнаводкай добра. [Баркун:] Ну, пайду. Заўтра спытаю ў старшыні. Як мой дзед гаварыў: думай звечара, а рабі зрання. Пайшлі (Л. Левановіч. Ці любіце вы грэчку?). – Янкоўскі, с. 247: Думай звечара, а рабі зрання. Думкі за гарамі, а смерць за плячамі. Гаворыцца звычайна пра старога чалавека, які, не зважаючы на, магчыма, блізкую смерць, выказвае шмат задумак, памкненняў і пад. Нягледзячы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 696  ▶