Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÄДобры певень тлусты не бывае. Пра хударлявага мужчыну, здатнага да любошчаў. «Не гаварыце, Гафір Сабіравіч, не кожны ваш брат аднолькавы. Вось Георгій мой дрэнна есць. Таму і худы такі...» «Нічога, як кажуць у народзе: добры певень тлусты не бывае». Жарт Шэфікава праглынулі моўчкі. І самому яму стала няёмка (Л. Прокша. Урок любві і нянавісці). – Прыказкі, кн. 2, с. 275: На добрым петуху мяса не расце. Добры сусед раднейшы за роднага брата. – А вы хто? – Блізнюк, сусед ваш. – Добры сусед, кажуць, раднейшы за роднага брата. – А мы зараз праверым, – узрадаваўся Блізнюк, што ў галаве мільганула нейкая цудоўная думка (Я. Ермаловіч. Малады старшыня). * Вяртаючы патэльню, напрыклад з 2–3 аладкамі, гаспадыня паказвае сваю падзяку. А гэта садзейнічае падтрыманню добрых адносінаў з суседзямі, якія, як вядома, бліжэй за родзічаў (Звязда. 2001, 14 жн.). Добрыя весці, калі запрашаюць есці. Гаворыцца як удзячнасць суразмоўніку за запрашэнне есці. – Сядай, вып'ем разам. – Добрыя весці, калі запрашаюць есці, – адказаў Пыхаў. – Але ўсяму свой час (К. Мохар. Апошнія дні). – Выслоўі, с. 157: Харошыя весці, калі запрашаюць есці. Добрыя вочы дыму не баяцца. Абраза, паклёп і пад. не прынізяць сумленнага, невінаватага чалавека. Сін.: Бруднае да чыстага не прыстае. – І цяпер, Рыгор, мы дачакаліся аддзякі! Што ж, – Дар'я кінула на сваяка непрыязны позірк. – Пляці, нябога, што хочаш. Толькі добрыя вочы дыму не баяцца! (В. Якавенка. Пакутны век). – Прыказкі, кн. 2, с. 256: Добрыя вочы дыму не баяцца. Добрыя рэчы ляжаць на печы. Гаворыцца пра звычай класці якія-н. прадметы на печ. Ашчадная гаспадыня магла закідваць (класці) на печ тыя старыя рэчы з хатняга ўжытку ці з вопраткі, якія яшчэ маглі спатрэбіцца, «як знойдзеш потым, калі прыцісне». Нездарма ў народзе гаварылі: «Добрыя рэчы ляжаць на печы» (А. Ненадавец. Печ і грэе і аберагае). – Прыказкі, кн. 1, с. 212: Добрыя рэчы ляжаць на печы. Дождж ідзе не тады, як (калі) просяць, а тады, як (калі) жнуць ды (і) косяць. Гаворыцца з незадавальненнем пра дажджлівую пагоду ў жніво ці ў касавіцу. У самы разгар касьбы раптам пайшоў дождж. Мусіць жа, недарэмна кажуць, дождж ідзе не тады, як просяць, а тады, як жнуць ды косяць. Потым, праўда, крыху праяснілася. Нават сонца паказалася. Але ненадоўга (І. Сіняўскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпем, даря
12 👁
 ◀  / 696  ▶