Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Äгарэлкі над вадой. З радасці, што сустрэліся з сваім чалавекам, Панас і Тарас, згодна прыказцы, што добры гаспадар не толькі ў жываце, а нават у ботах вады не любіць, пачаставаліся з Арцёмам квартаю гарэлкі... (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса). Добры дзень пазнаецца з раніцы. Пагодлівы дзень пазнаецца па пунсовым колеры ранішняга сонца. Бліснула ранішняе сонца, і ён выехаў у поле. «Добры дзень пазнаецца з раніцы», – прыгадаў прымаўку дзеда Кірылы. Любіў стары зямлю (У. Гніламёдаў. Вяртанне). Добрымі (харошымі) намерамі выслана (вымашчана, высцелена) дарога ў пекла. Функц. не зам. Добрыя намеры не заўсёды ператвараюцца ў рэальнасць, у добрыя вынікі гэтых намераў. Сапраўды, ці думаў і ці сніў [Ц. Гартны], збіраючыся будаваць новую вольную Беларусь, чым скончацца ягоныя добрыя намеры?.. Нездарма людзі кажуць, што добрымі намерамі выслана дарога ў пекла (Г. Тычка. Янка Купала і савецкая ўлада). Не святыя гаршкі лепяць – падвучыцца, паможам. Харошымі намерамі дарога ў пекла вымашчана. Справа скранулася з месца не дзякуючы «пяцідзесяцітысячнікам». Яны даволі хутка пакідалі калгасы... (У. Паўлаў. Бог чуе таго, хто плача). Толькі не будзем забываць пра вядомае выслоўе, паводле якога добрымі намерамі вымашчана дарога ў пекла. Ідэалізаванне сітуацыі, празмерны рэалізм Орліка ў сапраўднасці слаба ўвязваліся з рэальнасцю (А.А. Марціновіч. Мяцежнік з гетманскай булавою). Ім ставілася задача выбіць праціўніка з горада. Ні менш ні больш. Ажно, бачыш... Добрымі намерамі дарога ў пекла высцелена... (В. Якавенка. Пакутны век). – Калька з англійскай мовы. Мяркуюць, што аўтарам гэтага афарызма быў англійскі пісьменнік С. Джонсан (1704–1784). Добры пачатак – палавіна справы. Функц. не зам. Кажуць з задавальненнем, калі паспяхова пачалася якая-н. справа. [Краскін:] Ну, таварыш камандзір, першы крок для фарсіравання Прыпяці зроблен – дарога да яе праложана. [Шалёхін:] Ну, а далей што? [Краскін:] Добры пачатак – палавіна справы, таварыш камбат (Я. Колас. У пушчах Палесся). Даўно сказана, што добры пачатак – палавіна справы. Ва ўсім – вялікім, малым, самай найменшай дробязі. Важна толькі ўдала пачаць, зрушыць з месца, а там – паказвай кірунак, не разгубіся перад цяжкасцямі, што сустрэнуцца на дарозе... (В. Праскураў. Святая сівізна). – Прыказкі, кн. 1, с. 177: Добры пачатак – палавіна справы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 696  ▶