Äдалей; Добрая слава далёка ідзе, а кепская яшчэ далей ляціць. Ігар Леанідавіч задумаўся. Атрымліваецца, як у той прымаўцы: добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. Да сакратара парткама дайшло (І. Скарынкін. Рэзерв камбата). – Раманаў, с. 312: Харошая слава ў лукошцы ляжыць, а худая па дарожцы бяжыць. Добрую траву (травіну) людзі сеюць, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца. Ужываецца як здзіўленне і абурэнне кепскімі ўчынкамі якіх-н. людзей. Загад ёсць загад, служба ёсць служба. І калі на плячах пагоны міліцэйскія, які можа быць сумнеў?! Так краіну да пустога канца давесці можна. Не, правільна ў нашай вёсцы казалі: добрую травіну людзі сеюць, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца... (Я. Рагін. Выбіраю радзіму...). Добрую траву чалавек сее, а дрэнная чорт ведае, адкуль бярэцца. У гэтым неаднойчы пераконваешся, размаўляючы з цяжкімі падлеткамі, іх гора-бацькамі, для якіх чарка даражэй за сваё дзіця (А. Гук. Адзін дуб у полі – не лес). – Прыказкі, кн. 2, с. 430: Добрую траву чалавек сее, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца; Сцяшковіч, с. 589: Добру траву людзі сеюць, а дрэнная сама расце. Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую нягоду (у такое надвор'е, у такі дзень). Кажуць таму, хто ў вельмі дрэнную пагоду хоча ісці куды-н. ці прыйшоў адкуль-н. Куды ты паедзеш? Паглядзі, што робіцца на дварэ? Дзвярэй нельга адчыніць. Добры гаспадар сабаку з двара не выганіць у такі дзень (І. Шамякін. Завіруха). Ну і дождж!.. Агонь то весела патрэскваў, то ўздыхаў з парывамі ветру. «У такое надвор'е добры гаспадар, – казала мая маці, – і сабаку з хаты не выганяе» (М. Танк. Лісткі календара). – Як жа ты дабраўся? – запытаў Ляўкоў. – Гэта ж добры гаспадар у такую нягоду і сабаку не выганіць (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). – Прымайце, людзі добрыя, малайца Сцяпана Песляка-ўдальца! – Як жа не прыняць? Добры гаспадар у такое надвор'е і сабаку з двара не выганіць. Праходзьце да печы, абагрэйцеся ды за стол сядайце! – замітусілася Бянігда Іванаўна, спрытна вымаючы на прыпечак чыгун з гарачай капустай (З. Бандарына. Ой, рана на Івана). – Прыказкі, кн. 1, с. 56: У паганую пагоду добры хазяін і сабаку з двара не гоніць. Добры гаспадар не толькі ў жываце, а нават у ботах вады не любіць. Жартоўнае выказванне перад выпіўкай пра перавагу
Дадатковыя словы
надворе
12 👁