Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÄДобра яблычка к Іспасу. Па старым звычаі лічылася, што яблыкі нельга есці да Вялікага Спаса (свята ў хрысціян, прыпадае на 19 жніўня па новым стылі). – Добра яблычка к Іспасу, – так казалі нашы продкі, збіраючыся сустрэць адно з улюбёных у народзе святаў – Яблычны, або Другі (услед за Медзяным), Сярэдні (перад Хлебным) ці Вялікі Спас. Гэта – свята садавіны. У гэты дзень людзі нясуць у царкву асвячаць яблыкі, грушы, слівы (з гэтай пары іх, як лічылася, можна есці), а таксама мёд і калоссі новага ўраджаю. Так будзе і заўтра, 19 жніўня (Звязда. 2001, 18 жн.). – Прыказкі, кн. 1, с. 109: Добра яблычка к Іспасу. Добра, як сусед блізкі і пералаз нізкі. Жартаўлівае, добразычлівае выказванне пра добрага суседа. (Пералаз – ход цераз плот, агароджу паміж хатамі ў вёсцы.) Аморож, бывала, заходзячы да Ясевых у двор ці ў хату, каб слова сказаць ці пачуць або з патрэбаю якою, любіў пахваліцца: добра, як сусед блізкі і пералаз нізкі (Ф. Янкоўскі. З нялёгкіх дарог). * [Даніла:] І па-мойму, перасяляйся ты, сват, і ўсё. А жылплошчу абмяняеце. [Паўліна – Ігнату:] А можа, добрыя людзі і праўду гавораць? [Даніла:] Зразумела нарэшце, што не так ужо і блага, калі сват будзе блізка, а пералаз нізка (А. Петрашкевіч. Злыдзень). – Федароўскі, с. 293: Добра, як сусед блізка і пералаз нізка. Добрая слава далёка ідзе, а кепская (ліхая) яшчэ далей ляціць. Дрэнная слава распаўсюджваецца хутчэй і далей, чым добрая. Ужываецца як адмоўная ацэнка чаго-, каго-н. дрэннага. Сін.: Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей; Добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. – Старшынёй калгаса тады тут быў нейкі Савіч. – Дзіва што! – Вось бачыце, – прадаўжала Алена Паўлаўна. – Добрая слава далёка ідзе, а кепская яшчэ далей ляціць (А. Бялевіч. З азёрнага краю). Сурмілу ў Забор'і рэдка хто нават у твар бачыў, але, як кажуць, добрая слава далёка ідзе, а ліхая – яшчэ далей, таму вёска пасля столькіх дзён непрыемнасцей уздыхнула з палёгкаю: слава богу, застанецца Кунцэвіч, нават Пілшавічы прагаласавалі за Кунцэвіча (В. Блакіт. Шануй імя сваё). – Янкоўскі, с. 186: Добрая слава далёка чуваць, а кепская яшчэ далей. Добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. Добрае пра чалавека можа застацца і невядомым, а дрэнная слава распаўсюджваецца хутка. Ужываецца як адмоўная ацэнка чаго-, каго-н. дрэннага. Сін.: Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

амброж, заборі
15 👁
 ◀  / 696  ▶