Äлакі сашчапіў Яўхім Бабай. «Нічога, нядоўга вам смяяцца асталося. Смяецца той, хто смяецца апошні. Так вам усё не мінецца!» (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Ехаць у раён, на карэспандэнцкую пасаду, назаўсёды адрэзаць сабе шляхі... Ну, хай сабе, дапусцім, не назаўсёды, але на два гады – як мінімум. А за два гады можна імя займець, кніжку выдаць... Хай тады пасмяюцца!.. Смяецца той, хто смяецца апошні... (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). – Калька з французскай мовы: Rira bien, qui rira le dernier. – Прыказкі, кн. 2, с. 400: Смяецца той, хто смяецца апошні; Рапановіч, с. 218: Добра смяецца той, хто смяецца апошнім. Добра таго біць, каму баліць, добра таго лаіць, хто сорам маіць. Пра ацэнку каго-н. і аб'ектыўнасць успрымання крытыкі тым, да каго яна адносіцца. У сваім нядаўнім зборніку «Крык сойкі» па-панчанску задзірыста і з'едліва ён як бы папярэджвае: «Сягоння не засну, мяне так шчыра хваляць, як спелую сасну, якую хутка зваляць». Праўда, выручыць мяне ідзе вясёлая ўшацкая прыказка: «Добра таго біць, каму баліць, добра таго лаіць, хто сорам маіць». Крыху перайначыўшы яе, можна сказаць: добра таго хваліць, хто пахвальбы баіцца, хто ведае сапраўдную цану існага слова (Р. Барадулін. Кніга вандраванняў і любові...). Добра там, дзе нас няма. Гл. Там добра, дзе нас няма. Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць. Ляцяць стружкі на ўсю кухню, вераценка атрымліваецца прыгожае, гладкае, зграбнае... Калі ласка, бяры і прадзі... Калі я залішне ахаю ад бацькавага ўмельства, ён кідае: «Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць»... (П. Місько. Не ў явар, а ў камень). У Алесі.. пякучым страхам зайшлося сэрца: што з ім і дзе ён, Змітрык? – Ці вінаваты ён, што благога зрабіў? – з жалем спытала ў бацькі. – Добра, кажуць, усё ўмець, ды не ўсё рабіць. Не трэба было сунуцца ў палітыку... (В. Адамчык. Год нулявы). Круціла я тую касу ў руках, а пасля як размахнулася, і пайшло... Мама мяне ўсяму навучыла. Яна казала, што добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць. Як гэта мне ў жыцці прыдалося! (Маладосць. 1990. № 2). Дай божа ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць. [Патыліца:] Штосьці не веру, што ты служыў на кухні ў турэцкага султана. Навошта прыкідваешся? [Абдула:] Абдула – эфендзі, а не дэрвіш. [Патыліца:] Гавары па-шляхецку. [Абдула:] Дай божа ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць. Замененаму кухару будзе болей увагі і павагі (Г. Марчук. Новыя прыгоды Несцеркі). – Прыказкі, кн. 1, с. 172: Добра ўсё ўмець, але не ўсё рабіць; Дай божа ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць
Дадатковыя словы
абектыўнасць, зедліва
13 👁