Äражаданая. Хто больш і лепш нагаворыць такога, да таго яна і хінецца. Часам нават да самага што ні ёсць няшчырага, хлуслівага, а то і нягодніка. «Добрае слова і кошцы прыемнае» (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона). Яна цябе, што характэрна, чакае. Сеў бы з ёй дома, прытуліў. Ганна табе сама чарку налье. Добрае слова і кату прыемнае. А ты – гвардзеец (М. Клімковіч, У. Сцяпан. Тэолаг). Добраму чалавечку добра і ў запечку а благой (якой) благаце дрэнна і на куце. Гаворыцца пра добрага, памяркоўнага чалавека. [Сымонка, робіць выгляд, быццам не можа ўтрымацца на нагах, і валіцца ў самую гушчу дзяўчат:] Добраму чалавечку добра і ў запечку! (В. Вольскі. Машэка). Ні той спагады, ні той парады, ані шаны... Хіба што прыказка і суцяшала: – Добраму чалавечку добра і ў запечку, а якой благаце дрэнна й на куце... (Р. Барадулін. Мама). Жывём... Як па той прымаўцы: добраму чалавечку – добра і ў запечку, а благой благаце – дрэнна й на куце (У. Ягоўдзік. Перадзім'ем). * – Будар! – пераходзіць з плачу на крык маці. – Каб табе язык паганы адсох! Каб ты без кія не мог кроку ступіць! Каб людзі на пір, а ты ў вір! Каб ты ў запечку да смерці сядзеў! – Добраму чалавечку добра і ў запечку, а пустаце ліха і на куце! (В. Шырко. Хай людзі бачаць). – Раманаў, с. 295: Добраму чалавечку харашо і ў запечку; Прыказкі, кн. 1, с. 213: Добраму чалавечку добра і ў запечку. Добра сабаку і муха. Калі няма лепшага, то і тое, што ёсць, добрае. Звычайна пра які-н. нязначны прыбытак, набытак. Прыбыў [я] за час побыту ў санаторыі на 1 кіло і 200 грам. Добра сабаку і муха (Я. Колас. Дзённікі). – Насовіч, с. 36: Добра сабацы й муха; Прыказкі, кн. 1, с. 206 і 435: Добра сабаку і муха. Добра смяецца той, хто смяецца апошні (апошнім). Гаворыцца як папярэджанне не насміхацца з каго-н., не ведаючы, чым закончацца чые-н. дзеянні, учынкі, справы. [Чумак:] Паказаць [пісьмо]? Дарэчы, яно ў мяне з сабой... [Траян:] Пакажы! Калі яно так «дарэчы» аказалася ў тваёй кішэні! [Чумак:] Добра смяецца той, хто смяецца апошнім! (М. Матукоўскі. Бездань). Кажуць: добра смяецца той, хто смяецца апошнім. А дзе можна стаць у чаргу? (Б. Кавалерчык. Мімаходзь). – Ой, не магу! – Алачка хапае сурвэтку і выцірае вочы. А Ігар Мікалаевіч ажно ўгнуўся і выдае нейкія булькатлівыя гукі. Але ж нездарма кажуць: «Смяецца той, хто смяецца апошні» (В. Зуб. Далікатныя людзі). Аж засоп, рукі ў ку
Дадатковыя словы
перадзімем
10 👁