Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÄПяюць жаваранкі). – Адкуль будзеш родам? – Здалёку. Можа, чуў калі пра Азярышча? – А як жа, чуў. Добрае далёка чуваць (І. Гурскі. Лясныя салдаты). * Калгас вялікі, аж чатыры вёскі... Але добрае і далёка чуваць і хутка ляціць. Загаманілі пра Старавойтава ва ўсіх брыгадах (В. Праскураў. Дабрата). – Прыказкі, кн. 1, с. 172: Добрая слава далёка чуваць. Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей. Дрэнная слава распаўсюджваецца хутчэй і далей, чым добрая. Ужываецца як адмоўная ацэнка чаго-, каго-н. дрэннага. Сін.: Добрая слава далёка ідзе, а кепская яшчэ далей ляціць; Добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей; была ў вёсцы сям'я Бурачкоў, якія жылі на ўскраі вёскі, на паплавах. З кожнага калена ў Бурачкоў каго-небудзь ды ўтаўкуць. Гэта былі на ўсю акругу канакрады (І. Гурскі. Лясныя салдаты). * – П'е [Цівунок] дзень і ноч, – сказаў Алесь. – Я з другога калгаса, але дурное, кажуць, далёка чуваць (Я. Брыль. На Быстранцы). – Насовіч, с. 35: Добрае чуваць далёка, а дурное яшчэ далей; Прыказкі, кн. 2, с. 428: Добрае чуваць далёка, а благое яшчэ далей. Добрае сена: каб пасаліў, то і поп з'еў бы. Пра добрае, пажыўнае, ядкое сена. * Вось паплавец мой. Сена – піва, ядкое, брацікі, на дзіва: запраў, дык есці будзе поп (Я. Колас. Новая зямля). – Федароўскі, с. 276: Добрае сена: каб пасаліў, то і поп з'еў бы. Добрае слова і кату (кошцы) прыемнае. Ужываецца як ацэнка слушнай спагадлівасці, чуласці да іншых людзей. Цудко ледзь не маліўся на знакамітага суродзіча і ладнае месца ў сваім музеі адвёў для матэрыялаў пра Альберта. Да таго ж рэгулярна друкаваў у раённай газеце водгукі на ўсе акалічнасці яго творчага шляху. Што ж, добрае слова і кату прыемна, і Святкоўскі апекаваўся самадзейным калекцыянерам... (Л. Рублеўская. Сэрца мармуровага анёла). Пачуў: «Добрае слова і кошцы прыемнае». Падумаў: «А наколькі ж яно прыемней і жаданей чалавеку!» (Я. Сіпакоў. Узятак з маўчання). «Хітрун. Камплімент мне. А маіх заслуг тут няма», – падумаў Сахута, але адчуў, што на душы пасвятлела: слабы чалавек! А зрэшты, добрае слова і кошцы прыемнае (Л. Левановіч. Бесядзь цячэ ў акіян). Бог даў вушы жанчыне найперш для таго, каб яна чула ад мужчын, якая яна прыгожая, мілая, доб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў, сямя
16 👁
 ◀  / 696  ▶