Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ä– Прыказкі, кн. 1, с. 361: Дзякуй не з'ясі; Дзякаю сыт не будзеш; Дзякуй не накорміць, не нагрэе. Дзянёк пражыў, то і дзякуй богу. Гл. Што дзень (дзянёк) пражыў, то і дзякуй богу. Дзяцей радзіць – не грошы лічыць. Дзяцей радзіць – цяжка, балюча, не вельмі прыемная справа. Чаго ты плюскаеш на мяне вачыма, бы сына нарадзіўшы? Пакажы мне, дзе ён? Не маеш яго, ага. А я гаварыў табе: трэба нам хлопца!.. Баялася ты болю, скажу, во, табе ў вочы! Вядомая справа: дзяцей радзіць – не грошы лічыць (С. Яновіч. Сцяна). Для глухога дзвюх абедзень не служаць. Гл. Глухому дзве абедні не служаць. Для мілага друга і завушнічка з вуха. Для блізкага чалавека не шкада і апошняга. Але што не зробіш для добрага суседа, га?.. Па прымаўцы: «Для мілага друга і завушнічка з вуха» (І. Новікаў. Да світання блізка). – РБС, т. 2, с. 378: Для мілага друга і завушнічка з вуха. Для прадажнай псіны кол з асіны. Прадажнік, здраднік варты самага суровага пакарання. Ух, які я злосны! Няма большага злачынства, як здрада. Для прадажнай псіны кол з асіны. Прызнацца папраўдзе, я выказаў думку Віктару Іванавічу расправіцца з Настассяй (І. Гурскі. Вецер веку). – Рапановіч, с. 305: Для прадажнай псіны кол з гнілой асіны; Прыказкі, кн. 2, с. 550: Для прадажнай псіны кол з асіны. Для старца міля не круг. Гл. Старцу міля не круг. Для ўсякай птушачкі сваё гняздо мілае. Пра замілаванне да роднага краю, да мясціны, дзе нарадзіўся хто-н. Сін.: Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся; Міл той куток, дзе абрэзалі пупок; Мой родны кут, як ты мне мілы; Няма лепшае справы ад свае хаты; Родная зямелька як зморанаму пасцелька; У родным краю, як у раю. Як хораша сустракалі цябе пасля перамогі на «Еўрабачанні-2005». Для ўсякай птушачкі сваё гняздо мілае. Дома ты пачувала куды лепш, чым у самалёце і аэрапорце, дзе ўспышкі фотаапаратаў прымушалі жмурыцца (В. Шырко. Палесся дзіўнае дзіця). – Прыказкі, кн. 1, с. 289: Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла. Добрае далёка чуваць. Функц. не зам. Ужываецца як станоўчая ацэнка чаго-н., пра што распаўсюджваецца добрая слава. [Туміловіч:] Чулі, можа, – ёсць такі калгас багаты – «Новая ніва»? [Аўдоцця:] Чулі, чаму ж не. Добрае далёка чуваць (К. Крапіва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі
16 👁
 ◀  / 696  ▶