Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Äта. – Дзе цесна, там пацешна, – увіхаючыся з трыма крэсламі, са сталом і адзежаю, некалькі раз пераказаў Рыгор. – А хоць бы жанчыне даць дарогу. – Не турбуйцеся за мяне (Ц. Гартны. Сокі цаліны). – Цеснавата крыху ў нас будзе, але што ты зробіш, – ліслівіў Заяц. – Дзе цесна, там пацешна, – перабіраў у руках ружанец Гадлеўскі (І. Гурскі. Вецер веку). – Прыказкі, кн. 1, с. 376; кн. 2, с. 41: Дзе цесна, там пацешна. Дзе чарка, там і сварка. Гаворыцца з неадабрэннем пра ўзаемасувязь паміж выпіўкай і сваркай. Можна было б вярнуцца ў хату і пахмяліцца – гэтае атруты даволі, ды не хацелася дурны прыклад падаваць. П'янка дзелу не помач. Яно і праўда, дзе чарка, там і сварка (М. Гроднеў. Права адплаты). Колькі пілі, не помню, а п'янаму, як кажуць, і чорт з дарогі саступае. А тут усе п'яныя, вось і не саступілі. Злосныя мы былі, акопныя салдаты. Нездарма ж яшчэ кажуць – дзе чарка, там і сварка... Але ж і мяне апрацавалі, што забыўся, як дзверы адчыняюцца (А. Дзятлаў. Век жыві – век вучыся). – Ліцвінка, с. 96: Дзе чарка, там і сварка. Дзе чорт сам не зможа (не можа, няйме), туды (там) бабу пашле. Гаворыцца пра жанчыну з неадабрэннем за які-н. яе непрымальны ўчынак. Маўляў, дзе чорт сам не зможа, туды ён бабу пашле; браты, – жыўшы што дай божа! – разлучыліся ў тузе. Бо Ульяна сплетняй многа ляпеча злым языком... (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума). Купіў чорт бабе-звадыяшцы чаравікі, але баіцца аддаць іх проста бабе – з рук у рукі. Выразаў ён даўжэразную тычыну, пачапіў на яе чаравікі і аддаў іх бабе. З таго часу і пайшла гутарка: «Дзе чорт сам не зможа, туды ён бабу пашле» (Я. Колас. Баба і чорт). Смалы б пякучай на гэткі язычок! Нездарма ж кажуць: дзе чорт не можа, там бабу пашле... Яна, гэтая Фрося, няйначай, і разносіць па вёсцы ўсю бязглуздзіцу пра мяне (Т. Бондар. Жывыя жывуць). [Чорт:] Кіньце, цётка, так брыдка лаяцца! Я ж вам нічога благога не раблю... [Баба:] Я б табе зрабіла, ты – касматы! [Чорт:] Успомніў я, што ў вас, людзей, ёсць прыказка: дзе чорт няйме, там бабу пашле... (Ф. Аляхновіч. Чорт і баба). * [Навум:] Пайду ды прышлю тут яго жонку. Хіба яна дасць рады. Бо добра кажа прымаўка: куды чорт не даступіцца, туды бабу пашлець (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). [Трэці казак:] Ой, рызыка вялікая, бабе даручаць справы выведаў!.. [Віцька:] Баба хітрэй ад чорта! [Першы казак:] Нездарма кажуць, дзе чорт не возьме, баба справіцца!.. (У. Галубок. Пан Сурынта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянаму, пянка, пяныя
9 👁
 ◀  / 696  ▶