Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ä– Насовіч, с. 35: Дзеткі падраслі, хатку растраслі; Федароўскі, с. 92: Як дзеткі падраслі, то й куткі растраслі; Прыказкі, кн. 2, с. 120: Дзеткі падраслі – хатку растраслі. Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом. Устар. Пра бяспраўнасць селяніна. [Кароль:] Я не знаў, што мая вёска гэткі скарб – дзяўчыну мае. [Навум:] Не для нас, знаць, дзеўкадворка. Добра кажа прыгаворка: гдзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Прыказкі, кн. 1, с. 317: Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом. Дзе тонка, там ірвецца. Гл. Дзе коратка (тонка), там ірвецца. Дзеўка не конь, вупраж (зорую) не накінеш (не надзенеш). Насільна дзяўчыну не прымусіш падпарадкавацца. [Пшэбыеўскі:] Катажына хаця і прыгажуня, а мяшчанка, не з рукі мне, Пшэбыеўскаму, пры ўсім народзе [вянчацца]. Вось пажыве ў Варшаве, стане паненкаю... [Несцерка:] А сілком, паціху, – не атрымаецца. Дзеўка не конь, вупраж не накінеш (У. Бутрамееў. Новыя прыгоды Несцеркі). – Прыказкі, кн. 2, с. 12: Дзеўка – не конь, зорую не надзенеш. Дзеўка не конь, зорую не накінеш. Гл. Дзеўка не конь, вупраж (зорую) не накінеш (не надзенеш). Дзе фэст, там і я ест. Гаворыцца, часцей іранічна, пра тых, хто любіць пастаянна наведваць гулянкі, сходы і пад. У Мядзведзічах было сёння трохі чужога народу з суседніх вёсак. Гэта найбольш былі браты, сваты, швагры, зяці і іншыя катэгорыі сваяцтва. Шмат якія з іх былі такія аматары, што смела пра сябе маглі сказаць: дзе фэст, там і я ест (К. Крапіва. Мядзведзічы). Зноў, паводле выслоўя «Дзе фэст, там і я ест», у Віцебску вытыркнецца рэальны сакратар віртуальнай дзяржавы, па якім сумуе амерыканская турма... (П. Васілеўскі. Віцебск – Рыо-дэ-Жанейра па-беларуску). * Зазыба стаяў на праходзе, і ў яго твары пад скурай хадзілі жаўлакі. Ён усяго мог чакаць ад сваіх верамейкаўцаў – дзе толькі фэст, і яны заўсёды там, – але тое, што пабачыў зараз, не ўкладвалася ў галаве: выходзіла, толькі звядзі вочы, як адразу разнясуць усё па дварах (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). – Прыказкі, кн. 2, с. 168: Дзе фэст, там і я ест. Дзе хадзіў, там няма. Гл. Дзе быў (хадзіў), там цяпер, ужо няма. Дзе цесна, там пацешна. Кажуць, калі дзе-н. сабралася шмат народу і цесната не перашкаджае ім быць добразычлівымі адзін да аднаго. Сін.: У цеснаце, ды не ў крыўдзе; Цяснота – не крыво
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збрую
10 👁
 ◀  / 696  ▶