Äў касцёле галовы ледзь адзін другому не праламалі. – Я чуў пра гэта сам... Праз гарэлку, відаць, усё гэта. Недарма ж кажуць – дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). – Прыказкі, кн. 1, с. 494: Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць. Дзе прыбытак чуюць, там памагачы начуюць. Кажуць з незадавальненнем, калі да каго-н., адчуваючы карысць, выгаду, пажыву, шмат хто напрошваецца ў памагатыя. Крыўдна зрабілася Брэшку, за жывое ўкусіла: – Дзе прыбытак чуюць, там памагачы начуюць. Майстар мне знайшоўся! Свой мурашнік па драбнічцы награбі, скідай. Тагды і гаспадарнічай (Д. Слаўковіч. Апошняя чарка). – Рапановіч, с. 246: Дзе прыбытак чуюць, там памагачы начуюць. Дзе п'юць, там і льюць. 1. Кажуць у апраўданне, калі хто-н. за сталом незнарок разліў пітво. Вольф нязграбна павярнуўся і разліў кофе. Ён хацеў пахваліцца, што ведае рускую мову, і сказаў: – Дзе коратка, там і льецца... Чорт вазьмі!.. – У нас кажуць: дзе п'юць, там і льюць, – усміхнуўся Зорын, дадаўшы: – А яшчэ: дзе коратка, там і рвецца... (І. Гурскі. У агні). Бравусаў спрытна наліў усім, на гэты раз і Андрэю аж цераз край. – Ну, ты ўжо не разлівай. Заліў вочы і краёў не бачыш... – Ат, бывае. Не перажывай. Дзе п'юць, там і льюць. А мы хвакцічаскі, не п'ём, а лечымся, – ухмыльнуўся Бравусаў (Л. Левановіч. Палыновы вецер). 2. У вялікай справе не абысціся без страт. Каб тады яшчэ, як першыя «матылькі» залёталі, легла зіма, – ого-го, што было б [з буракамі]! А гэта ўжо дробязь асталася... Дзе п'юць, там і льюць... А гатовыя не цяпер, то ў чацвер выграбуць, завязуць. Нічога, калі і мароз трохі прыхопіць (П. Місько. Сітус інверсіс). – Ляцкі, с. 10: Дзе п'юць, там і льюць; Янкоўскі, с. 338: Дзе п'ецца, там і льецца; Выслоўі, с. 146: Дзе п'юць, там льюць. Дзетак узгадаваць – не грыбоў назбіраць. Дзетак узгадаваць – не лёгкая справа. Што за людзі пайшлі па свеце, адзін за другога мудрэйшы... І мне не хочацца пакідаць школу, але што ты зробіш? Дзетак узгадаваць – не грыбоў назбіраць (І. Гурскі. Вецер веку). – Янкоўскі, с. 117: Дзетак узгадаваць – не грыбкоў назбіраць. Дзеткі падраслі, хатку растраслі. Пра вялікія выдаткі бацькоў на дарослых дзяцей. Так, выраслі дзеткі. Як гэта кажуць: дзеткі падраслі, хатку растраслі? Падобна на праўду (А. Кажадуб. Стрэчанне
Дадатковыя словы
пецца, пюць, пём
14 👁