Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÄДзень з алеем, а два (тыдзень) так галеем. Пра жыццё надгаладзь. Сін.: Ёсць хлеб – ядзім, а няма – глядзім, сёння паабедаем, а як заўтра – не ведаем. А як вы з Кашалевічавым Васем падаткі збіралі? Недзе стары партфель знайшлі, хімічны аловак, напхалі ў той партфель паперы і давай хадзіць па хатах. Людзі рагочуць, хто кусок хлеба дасць, хто аладку... Так і жылі: дзень з алеем, а тыдзень так галеем (В. Шырко. Хай людзі бачаць). Чаго ты прыстаў да яго, як смала?!. Добра, што сам ты жывы на неба паляціш, святы... А ён, калека, бедны чалавек. Мы дзень з алеем, а тыдзень – так галеем... (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі). Хоць што там было ў людзей? Перабіваліся з хлеба на квас. Дзень з алеем, два – галеем (В. Супрунчук. Кошык дробнай бульбы). Сёння рэпрадукцыі ў часопісах падпісваюцца так: акварэль, гуаш, гравюра, сепія, алей. Гэта падкрэслім. Бо не толькі ж трэба было вякамі ціснуць яго з лёну ці канапель, не толькі бульбу абмачаць, але і прыказку пакінуць: «Дзень з алеем, а тыдзень так галеем» (Я. Брыль. Жнівень). – Янкоўскі, с. 54: Дзень з алеем, а тры дні галеем. Дзень мала, а два многа. Кажуць пра старога ці хворага чалавека, якому засталося нядоўга жыць. – Мне што, сынок, – гаворыць яна пасля. – Мне то ўжо засталося, як той казаў, дзень мала, а два многа. А ты глядзі. Хто ім, разбойнікам, верыў... (Я. Брыль. У Забалоцці днее). – Федароўскі, с. 348: На два замала, на адзін замнога. Дзень пражыў, то і дзякуй богу. Гл. Што дзень (дзянёк) пражыў, то і дзякуй богу. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (мурзатае). Справы кепскія, калі за іх бярэцца адразу некалькі чалавек. Гаворыцца з асуджэннем пра безадказныя адносіны да справы, калі адзін спадзяецца на другога. Сін.: У сямі нянек дзіця без вока. – Вось што, Віктар, – рэзка перапыніў яго Зімчук, – дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Гэта – азы... (У. Карпаў. Без нейтральнай паласы). Ты добры гаспадар, Лазавенка, і ведаеш, што дзе многа нянек, там дзіця заўсёды мурзатае (І. Шамякін. У добры час). – Насовіч, с. 23: Дзе многа нянек, там часта дзіця бязносае; Прыказкі, кн. 2, с. 123: Дзе нянек многа, там дзіця бязнога; Дзе многа нянек, там дзіця без носу; Дзе багата нянек, там дзеці бязносыя. Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць. Пра невыпадковае, наўмыснае суседства карчмы з царквой. – Ды яшчэ Пранас Парэчкус дадаў ім жару, што некалі твой дзед і дзед Анежкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 696  ▶