Äседкай, што і бюджэт ёй падпарадкаваць, і нацыянальны банк. Згадалася даўно пачутае ад старое маці: «Дзед бабцы купіў лапці, былі малыя – абсек пальцы». Няўжо і такая мудрая палітыка народам нашым даўно прадугледжана? (Я. Брыль. Дзевяноста чацвёрты). Дзе двое б'юцца, трэцяму карысць. Гл. Калі (дзе) двое б'юцца, трэцяму карысць. Дзе двое – там рада, дзе трое – там здрада. Калі пра якую-н. сакрэтную справу ведаюць больш як два чалавекі, то яна перастае быць сакрэтам. Я амаль нікому іх [нумары альманаха] не паказваў, ды, як вядома з даўніх і з зусім нядаўніх часоў, дзе двое – там рада, дзе трое – там здрада (У. Арлоў. Мой радавод да пятага калена...). – Федароўскі, с. 90: Дзе двое, там рада, а дзе трэці, там здрада. Дзе каша ды аладка, там і грамадка. Гаворыцца за сталом у часе абеду ці святочнага частавання. [Поп:] Дай мне, бабулька, кавалачак сала... Дай мне яечак ды трохі кілбас... [Дзед:] Дзе каша ды аладка, там і грамадка... Сядайце, бацюшка (В. Вольскі. Дзед і Жораў). – Ляцкі, с. 7: Дзе каша й аладка, там будзе й грамадка; Прыказкі, кн. 1, с. 396: Дзе каша і аладкі, там будзе і грамадка. Дзе коратка (тонка), там ірвецца (i рвецца). Калі ў чым-н. не шанцуе, то здараецца і яшчэ большая непрыемнасць, бяда. Калі вячэралі, разбілі гладыш з сыраквашай, якую Саша купіла ім [Пятру з Ленкай], – галоўны іх харчовы запас. Дзе коратка, там ірвецца (І. Шамякін. Трывожнае шчасце). «Дзе коратка, там і рвецца», – падумаў Валошын. І так невялікія сілы іх былі раздзелены ў траншэі. Вядома, немцы хутка прыкончаць тых у нейкім там бліндажы, пасля возьмуцца за астатніх (В. Быкаў. Яго батальён). З сарака двух чалавек умелі плаваць толькі дваццаць сем... – А я, грэшным дзелам, палічыў, што мы і без парома абыдземся. Ажно... Дзе коратка – там і рвецца (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Чаго мы баяліся, так і здарылася. І гэта заўсёды так. Дзе коратка, там і рвецца (В. Зуб. Госці з космасу). Недарма ж, чалавеча, кажуць, дзе коратка, там і рвецца... Паслухай жа, што было далей. Выйшла я на двор, каб вады ў студні набраць ды чаю згатаваць, гляджу – немцы!.. (І. Сіняўскі. Сакратарыха). Раслі, кучаравіліся дрэўцы, дагледжаныя тваімі клапатлівымі рукамі. Толькі, як кажуць, дзе тонка, там ірвецца. У калядныя маразы вымерз твой маладзенькі сад (В. Праскураў. Сады цвітуць). – Ляцкі, с. 10: Дзе коратка, там і рвецца; Прыказкі, кн. 2, с. 478: Дзе тонка, там і рвецца; Дзе коратка, там рвецца, дзе больна, там б'ецца
Дадатковыя словы
бецца, бюцца
8 👁