Äчанне). – Дзе ты быў?.. Мы цябе шукаць кінуліся. – Дзе быў – там няма (У. Навумовіч. Такое бывае аднойчы). – Выслоўі, с. 48: Дзе быў, там нет, а толькі след. Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл. Пра замілаванне да роднага краю, да мясціны, дзе нарадзіўся хто-н. Сін.: Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся; Для ўсякай птушачкі сваё гняздо мілае; Міл той куток, дзе абрэзалі пупок; Мой родны кут, як ты мне мілы; Няма лепшае справы ад свае хаты; Родная зямелька як зморанаму пасцелька; У родным краю, як у раю. Эх, калі б з ёй разлучыўся, плакаў з усіх сіл... Эй, бо дзе воўк урадзіўся, яму куст той міл! (Я. Купала. З песень аб сваёй старонцы). – Прыказка і праўда: дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл... – А вось і няпраўда, – запярэчыў гаспадар. – Я ў Ігумені радзіўся, а тутака як абжыліся, дык калом не выганіш (Л. Калюга. Ні госць ні гаспадар). – Прыказкі, кн. 1, с. 289: Дзе воўк радзіўся, там і куст міл. Дзе гной, там і лой. У каго поле ўгноенае, той можа спадзявацца на багаты ўраджай для сябе і свойскай жывёлы. Вы саромеецеся вымаўляць слова «гной», які ж з вас тады кіраўнік сельскай установы? Дайце гною нашай зямлі – яна азалаціць чалавека... Чулі, можа, прыказку: дзе гной, там і лой (І. Гурскі. Шумяць лясы зялёныя). – Федароўскі, с. 111: Дзе гной, там і лой; Прыказкі, кн. 1, с. 123: Калі ёсць гной, то й будзе лой; Дзе гнаёк, там і лаёк. Дзе госць, там і бог ёсць. Прыход госця – вялікая радасць. Сін.: Госць на парог – радасць у хату; Госць у дом, бог у дом. [Баба:] Захадзі, Цярэшка, захадзі. [Цярэшка:] Пахвалёны Езус! [Дзед і баба:] Навекі! Навекі! [Баба:] Дзе госць, там і бог ёсць. [Дзед:] Заходзьце бліжэй, бліжэй (У. Галубок. Ліпавічок). Дзе грошы гавораць, там праўда маўчыць. Грошы могуць прымусіць чалавека адступіцца ад праўды, паступаць несумленна, несправядліва. [Русалка:] Вучыся нікога не шкадаваць. [Томначка:] Я з праўдай і любоўю жыву. [Пачварнік:] Дзе грошы гавораць, там праўда маўчыць. Я бяру цябе да сябе ў краму. Будзеш гандляваць кока-колай, гарэлкай, спіртам... (Г. Марчук. Чужое багацце). – Рапановіч, с. 31: Праўда маўчыць, калі грошы гавораць. Дзед бабцы купіў лапці, былі малыя – абсек пальцы. Гаворыцца як іранічная ці асуджальная ацэнка чыіх-н. безразважных дзеянняў або намераў. І да такога ў нас даходзіла зусім нядаўна [«пры Кебічу»]: так аб'яднацца з багацейшай, мацнейшай су
Дадатковыя словы
абяднацца
12 👁