Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÄДзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мінаваць. 1. Пра непазбежнасць смерці. Сін.: Ад смерці доктара няма; Ад смерці не адкупішся; Круці не круці, а трэба памерці; Смерць не ручаінка – не пераскочыш; Смерць нікому ў зубы не глядзіць; Смерць у бутэльку не заткнеш. – Чаго нам паміраць? Вось пакуль што не забіралі. А прыйдзецца паміраць – дык што такое? Дзвюм смерцям не бываць, адной не мінаваць! – прамовіў ён прыказкаю і засмяяўся (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). Шэф сказаў, што, калі не хопіць корму, каровы будуць есці яго, старасту. Міхаіл Ціханавіч адказаў: – Дзвюм смярцям не бываць, а адной не мінаваць... (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). 2. Рызыкнём, што б ні здарылася. Гаворыцца з рашучасцю зрабіць што-н. рызыкоўнае, небяспечнае. Сін.: Воўк не з'еў, дык бугай не забадае; Спроба не хвароба; Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў. – Ну і хуткія ж на пад'ём!.. Трах-бах, і ўжо ў траншэі. Ваякі!.. – А ты не дужа таго! – кажа Жаўтых. – Глядзі, каб калі бокам не вылезла. Дажартуешся. – Хе! Ерунда! Дзвюм смерцям не бываць – адной не мінаваць. Што мне, падумаеш!.. (В. Быкаў. Трэцяя ракета). – Давай пойдзем адсюль, – прапанаваў Васіль, – а то бывае, зноў наляцяць [нямецкія самалёты]. Мост усё-такі. Хоць і не вялікі, але ж стратэгічны аб'ект. – Э-э!.. – гарэзліва крыкнуў Сцёпа і бухнуўся ў ледзяную ваду.. – Давай. Дзвюм смярцям не бываць, а адной не мінаваць (Я. Курто. А жыццё – адно). * Артыст нават спрабаваў жартаваць, каб зменшыць перадсмяротныя пакуты людзей, але ў яго нічога не выходзіла. – Эт, сямі смярцям не бываць, а адной не мінаваць, – сказаў артыст і, спахапіўшыся, што не тое гаворыць, змоўк (І. Гурскі. У агні). – Насовіч, с. 33: Дзвюх смярцей не бываець, а раз чалавек уміраець; Прыказкі, кн. 2, с. 414: Дзвюм смерцям не бываць, а адной не мінаваць. Дзе быў (хадзіў), там цяпер, ужо няма. Гаворыцца як уніклівы адказ на пытанне «Дзе быў?» ці падобнае на гэта. – Ты дзе ж гэта вандруеш? – Дзе я быў, там цяпер мяне няма. – Бач ты, які канспіратар! (Я. Колас. На ростанях). – У які бок ён накіраваўся? – Дзе хлопец быў, там цяпер яго няма, – здагадаўся, у чым справа, Шыманскі (І. Гурскі. Чужы хлеб). – Што, на дарогу хадзіў? – Дзе хадзіў – там няма. Што вам? – ваўкавата адказвае Крывёнак (В. Быкаў. Трэцяя ракета). – Дзе гэта ты хадзіў? – не вытрымала Сабіна. – Думала, ужо не прыйдзеш. – Дзе быў, там ужо няма, – рагатнуў Воўка, і яна зразумела, што ён выпіў (А. Кажадуб. Стрэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абект, зеў, падём
9 👁
 ◀  / 696  ▶