Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ä– Насовіч, с. 33: Два вякі жыць не будзем; Федароўскі, с. 367: Мне два вякі не жыць; Рапановіч, с. 163: Два вякі жыць не будзеш. Два каты ў адным мяшку не тоўпяцца (не месцяцца). Сапернікі разам не ўжываюцца. Пра тых, хто прэтэндуе на першынство, кіраўніцтва і пад. Сін.: Два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць. – Мама, ці ж я вінаватая, што яны ад мяне не адыходзяцца? – Бо дурныя. Вот зараз прыгледзяцца, ды абодва адступяцца. Як было многа – так не стане нікога... Але ты тады паскавычаш. – Абыдуся. – Два каты ў адным мяшку не тоўпяцца. Пагрызуцца. – З-за мяне? Ой, мама родная (У. Навумовіч. Такое бывае аднойчы). – Насовіч, с. 33: Два каты ў адным мяшку не месцяцца; Прыказкі, кн. 2, с. 54: Два каты ў адным мяшку не месцяцца (не ўседзяцца, не памірацца, не тоўпяцца). Два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць. Сапернікі разам не ўжываюцца. Пра тых, хто прэтэндуе на першынство, кіраўніцтва і пад. Сін.: Два каты ў адным мяшку не тоўпяцца. Добра вядома: два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць. Гэтак жа сталася і з экстрасенсамі – між імі ўсчаліся сваркі... (В. Гігевіч. Кентаўры). Два мядзведзі ў адным логавішчы ўжыцца не могуць. Два мядзведзі, кажа прыказка, у адным логавішчы ўжыцца не могуць. Немагчыма ўжыцца побач і Англіі з Германіяй (Я. Лёсік. Хто вінавайца вайны). У адным берлагу два мядзведзі не жывуць. [Памочнік:] Аддай мне свайго сына, я зраблю з яго другога Бога-прышэльца. Дам яму веды. Мы ўдвух будзем навяваць страх. Зямляне схіляць галовы перад намі. [Марыя:] Мой сын і ты? У адным берлагу два мядзведзі не жывуць (І. Казлова. Дзень першы). [Яўген:] Пажыў нейкі тыдзень і адчуў: цесць ужо адкрыта праяўляе незадаволенасць мною. Сказаў аднойчы: «Два мядзведзі ў адным берлагу не жывуць!» Што рабіць? Параіўся я з жонкаю, і мы рашылі з'ехаць (Я. Пархута. Акварэлі аднаго лета). * Маці і сама не хоча пераязджаць да нас. І ўяві, яна тлумачыла сваё нежаданне жыць у нас амаль гэтак, як і ты. Толькі яна выказала тваю думку інакш: дзве лісіцы ў адной нары не жывуць... (А. Асіпенка. Святыя грэшнікі). – Насовіч, с. 33: Два мядзведзі ў адной бярлозе не месцяцца; Раманаў, с. 292: У адной бярлозе два мядзведзі не ўжывуць; Прыказкі, кн. 2, с. 54: Два мядзведзі ў адной бярлозе не ляжаць. Два Юр'і і абодва дурні: адзін халодны, другі – галодны. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды. Юр'я («галодны») – свята ў хрысціян, 23 красавіка па старым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехаць, юря, юрі
9 👁
 ◀  / 696  ▶