Äсподачак] па тваёй салятырцы, але пана шануюся. [Панас:] Не да цябе п'юць, не кажы здароў будзь. Добра ёй, паночку, здзекі строіць, меўшы гультайскія рукі, а тут... (У. Галубок. Пісаравы імяніны). [Высоцкі, спявае:] Многа маю, цёшча, мер аўса, мая на ўсё поле паласа... [Васіліса:] Не да цябе п'юць, не кажы на здароўе (І. Гурскі. Свае людзі). – Ляцкі, с. 16: Калі да цябе не п'юць, не кажы дзякуй; Прыказкі, кн. 1, с. 401: Да цябе не п'юць, не кажы на здароўе; Не за цябе п'юць, дык не гавары здароў будзь. Дачка ў пары – не трымай у двары. Пра дзяўчыну, якую пара выдаваць замуж. [Малання Адамаўна:] Я, Юстын Хаміч, не супраць. Лепшага зяця мне не трэба. Калі Данута згодна, дык, як кажуць, дачка ў пары – не трымай у двары (Э. Валасевіч. Бывайце здаровы). – Рапановіч, с. 84: Калі дачка ў пары, не дзяржы ў двары. Даюць – бяры, б'юць – уцякай. Гаворыцца таму, хто не адразу бярэ тое, што яму даюць. – А заржавеў той карабін. – Ты што – у катле ім мяшаў?.. – Даюць – бяры, б'юць – уцякай. І ваабшчэ, ты! Мой селядзец, у што хачу, у тое і фарбую, дзе хачу – там і вешаю... (П. Місько. Мора Герадота). Ды мала што наплёў мне той стары! Я сам не лыкам шыты, маю вусы: б'юць – уцякай, даюць – бяры! І нечага разводзіць тут турусы... (Э. Валасевіч. Бацька і Сын). Даюць – бяры, б'юць – уцякай. Такое жыццёвае крэда ў Радзіма Чмялёва (Р. Яўсееў. Вароны ў банку). Як даюць, то бяры, а як б'юць, то ўцякай. – Чаго стаіце, садзіцеся! – маладзіца вярнулася да прыпека і прынесла тонкі, што ўжо з'еўся, нож. – Як даюць, то бяры, а як б'юць, то ўцякай, га? – абярнуўся і сказаў за плячо стары мужчына (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). * – Ну, ну, і далей што?.. Што ты нам скажаш яшчэ? – А што мне казаць? Б'юць – уцякай, даюць – бяры, не даюць – пастарайся (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). [Шпакоўскі:] От, не каркай, як варона, – з'ясі сыры. [Порхаўка, узяўшы сыр:] Я не крыўдую. Не, не. Калі даюць, то бяру, а як б'юць, то бягу. Характар такі... Ну і сыр, на смятане... (І. Гурскі. Свае людзі). – Янкоўскі, с. 247: Даюць – бяры, б'юць – бяжы (уцякай); Ліцвінка, с. 103: Даюць – бяры, б'юць – уцякай. Два вякі я жыць не збіраюся. Ужываецца як неадабрэнне скупасці і сцвярджэнне, што жыццё недаўгавечнае. [Шыдлоўскі:] Я.. ні ў чым не буду апошнім. І не радыёлу – тэлевізар-камбайн завалю сабе, каб і карціну паглядзець можна было. Два вякі я жыць не збіраюся (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі
Дадатковыя словы
бюць, зеўся, зясі, пюць
14 👁