ÄДаў бог цяля, ды не даў хлява. Гаворыцца са шкадаваннем, калі ў каго-н. ёсць што-н. адно, але няма, не хапае другога. [Бабка, лічыць грошы:] Лічу, лічу і толку дайсці не магу. Тут па тысячы... адна, дзве, тры тысячы, а тут чырвончыкі, 25, 26, 27, 28, 29, дваццаць дзесяць.., а як далей? Даў бог цяля, ды не даў хлява... (У. Галубок. Ветрагоны). * І вы ліпіце тут да часу пад страхам заўтрашняга дня, даў бог, казаў той, хлеў Уласу, але не даў яму каня... (Я. Колас. Рыбакова хата). – Федароўскі, с. 36: Бог даў цяля, ды не даў хлява; Прыказкі, кн. 1, с. 192: Даў бог цяля, ды няма хлява; Бог даў цяля, ды не даў хлява. Да ўдачы не трэба прыдачы. Кажуць пра нявесту добрую, прыгожую, якой з-за гэтых якасцей і пасаг не патрэбны. [Шыдлоўская:] Няхай жа лепш на пасаг Жэньцы будзе, пустадомак ты. [Шыдлоўскі:] Да ўдачы не трэба прыдачы (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). – Рабкевіч, с. 52: Да ўдачы не даюць прыдачы. Даўся запрэгчы (запрэгчыся) – дасіся і паганяць. Аднойчы папусціўшыся каму-н., станеш ад яго залежным. Звычайна пра залежнасць мужа ад жонкі. [Жыгліцкая:] Ты ж мужык яе, – дзе твая мужчынская цвёрдасць? Не ты за лейцы бярэшся, а яна, каб кіраваць табою. І памятай, даўся запрэгчы – дасіся і паганяць (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). Юля пайшла адразу ж на свінаферму ў калгас, а я цэлы месяц шукаў работу. Не спяшаўся, даўся запрэгчыся, дасіся і паганяць. А я не хацеў, каб на мяне нукалі. Чым заняцца? (В. Шырко. Анатоль Мацвеевіч). – Прыказкі, кн. 2, с. 53: Калі даўся запрагчы, то дайся і паганяць. Да цара далёка, а да бога высока. Гл. Да бога высока, да цара далёка. Да цябе (да вас) не п'юць, не кажы (не кажыце) здароў будзь. Не ўмешвайся ў справы, якія цябе не датычаць. [Мацейка:] Адным словам, без паўкварты не разбярэш. Ха-ха-ха! [Паланея:] А да цябе, паўкварта, калі не п'юць, то і не кажы «здароў будзь» (Я. Купала. Прымакі). – Гэта не суд, а самасуд. Здзек з кабеты... – Чаго ты там кукарэкаеш, як певень на куросадні? – вызверыўся.. Аўдзейчык. – Да цябе не п'юць – не кажы здароў будзь (І. Дуброўскі. Зямныя вузлы). А вы збоку не ўмешвайцеся! Да вас не п'юць, не кажыце – «Здароў будзь!» (П. Місько. Сімфонія – гэта жыццё). Не да цябе (не да вас) п'юць, не кажы (не кажыце) здароў будзь (на здароўе). [Мар'я:] Я б цябе мякнула [за разбіты
Дадатковыя словы
маря, пюць
10 👁