Ä– Федароўскі, с. 75: Дарога не спіць. Да роднай хаты няма далёкай дарогі. Прыезд, вяртанне ў мясціну, дзе нарадзіўся, не лічыцца далёкай дарогай. Ведаеш, Сяргей, нездарма кажуць, што да роднай хаты няма далёкай дарогі. У родную вёску, дзе ты малым некалі гуляў ў розныя гульні.., хочацца ехаць хоць на дзень (Я. Саламевіч. Да роднай хаты няма далёкай дарогі). Добра, што яшчэ можна спыніцца ў бацькавай хаце, дзе жыве мой брат Анатоль. Нездарма кажуць, што да роднай хаты няма далёкай дарогі (Маладосць. 2008. № 10). Дарэмна мылішся, галіцца не будзеш. Гл. Не мылься (дарэмна мылішся), галіцца не будзеш. Дасі кішкам волю – праясі шчасце і долю. Гаворыцца як папрок таму, хто не мае меры ў харчаванні і ўсё выдаткоўвае на харчы. Няправільна ты жывеш, Аніська, няправільна. Капейкі не беражэш. Дзеці растуць, час і пра ўласны домік падумаць. А ты ўсё праядаеш, усё праядаеш. Пашкадуеш, ды будзе позна. Дасі кішкам волю – праясі шчасце і долю (А. Ус. За лесам – бярозавы гай). – Прыказкі, кн. 1, с. 252: Дай кішцы волю – праясі і шчасце і долю. Дасць бог дзень, дасць і полудзень (хлеб, ежу, пажытак). Неяк будзе, усё ўладзіцца. Гаворыцца з надзеяй, што ўсё павінна быць добра, што няма асаблівых падстаў непакоіцца пра заўтрашні дзень, пра ежу і пад. [Бяздомны жабрак Мікіта] нічога не выпрошваў, аднолькава дзякаваў тым, хто нешта даваў і хто кпіў з яго. Звычайна казаў: «Мне, як птушцы нябеснай, трэба толькі адно каліва, а там дасць бог дзень, дасць і полудзень» (С. Грахоўскі. Гарачае лета). – Не крычыце, супакойцеся... Калі яшчэ немцы тыя прыйдуць. – Заўтра. Бадай кажа – заўтра, – паведаміў Мікалай. – Ну заўтра дык заўтра. Дасць бог дзень, дасць і хлеб (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Дасюль Адам жыў па прымаўцы: дасць бог дзень, дасць і ежу. Старання ці клопату, каб зарабіць, прыдбаць кавалак хлеба, у яго ані не было (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). Калі амаль усе на нашай вуліцы жылі адным днём (дасць бог дзень, дасць і ежу), няхай месяцам, дык Бабёр умеў зазірнуць на паўгода наперад (Г. Марчук. Кветкі правінцыі). Бог дасць дзень, бог дасць і харч. У рэшце рэшт яго звольнілі. І пакаціўся чалавек на самае дно. – І як жа далей жыць думаеш? – запытаў я. – Бог дасць дзень, бог дасць і харч, – прагаварыў ён, павярнуўся і паціху пакрочыў да выхаду (У. Правасуд. Дурненькі). – Насовіч, с. 33: Дасць бог дзень, дасць і пажытак; Санько, с. 15: Дасць бог дзень – дасць і спажытак
13 👁