Äразам, ягамосці!..»). Сеў бы, таксатар, калі ўжо да мяне парог пераступіў... А я нікуды з ложка не крануся... І ты знаеш чаму. Добра знаеш. Дарма і каза ваўку не скача (І. Пташнікаў. Лонва). Прыедуць [трактарысты] у нядзелю, соткі зааруць, дроў прывязуць... І нам памагаюць. Бутэльку дам калі, пяцёрку ў кішэню суну: задарма і каза не скача (В. Шырко. Хай людзі бачаць). – Насовіч, с. 62: Каза ваўку дарам не скачаць; Прыказкі, кн. 1, с. 361: Дарма і каза не скача; Дарма і каза ваўку не скача. Дарма і скула не сядзе. Гл. Задарам (дарма) і скула не сядзе. Дармоваму каню ў зубы не глядзяць. Гл. Дараванаму (дарованаму, дармоваму) каню ў зубы не глядзяць. Дармовы (бясплатны) сыр бывае толькі ў мышалоўцы. Бясплатна ці бескарысліва нічога не робіцца. Часцей гаворыцца іранічна. Знаўцы сцвярджаюць, што дармовы сыр бывае толькі ў мышалоўцы. Вось так яно ў жыцці часта і здараецца (Маладосць. 1999. № 3). З-за чаго такая шчодрасць і ласка яму, Вілену, ад незнаёмага чалавека? Лічы, равесніка?.. «Дармовы сыр – толькі ў мышалоўцы» (А. Казлоў. Дзеці ночы – служкі зла). Аперыравалі няпланава. Дамаўляцца давялося... Не так проста: чарга, кругом чарга... Дактарам цяпер за працу мала плацяць. А бясплатны, кажуць, бывае толькі сыр у мышалоўцы! (Маладосць. 2000. № 12). – За ўсё трэба плаціць, капітан... – За што плаціць?.. – За ўсё. За кісларод і вадарод, за ссечаныя лясы, за рукатворныя пустыні, адным словам, за жыццё, наша чалавечае жыццё. Бясплатны сыр бывае толькі ў мышалоўцы (Л. Дайнека. Чалавек з брыльянтавым сэрцам). * Ні перад кім ніколі продкі не гнулі гордыя галовы. У паднявольных век кароткі. У пастцы толькі сыр дармовы (Р. Барадулін. Усебеларускаму з'езду). Вымалёўваецца знаёмы ланцужок: на добрае жыццё трэба спачатку зарабіць – каб зарабіць, трэба даць такую магчымасць – каб выкарыстаць такую магчымасць, трэба хацець яе. Паколькі канструкцыя грувасткая, можна прасцей: бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы (Звязда. 2001, 13 чэрв.). Дарованаму каню ў зубы не глядзяць. Гл. Дараванаму (дарованаму, дармоваму) каню ў зубы не глядзяць. Дарога не спіць. Падчас падарожжа ці паездкі з чалавекам можа здарыцца што-н. нечаканае. Дарога не спіць, кажуць людзі. Гэта так. Нават у самую лютую непагоду, у самае грознае ліхалецце дарога нейкім чынам усё ж жыве. Не прайшоў Сцёпа і двух кіламетраў, як з падарожных кустоў вытыркнулася чарнявая галава: – Эй, гражданка! (Я. Курто. А жыццё – адно
Дадатковыя словы
зезду
12 👁