ÄДараванаму (дарованаму, дармоваму) каню ў зубы не глядзяць. Тое, што лёгка дасталася каму-н., не павінна ім абмяркоўвацца ці прыдзірліва ацэньвацца. Выступіла Анюта: – Дараванаму каню ў зубы не глядзяць. А я такі поп, што прымаю і боб... Аленка пасаромеецца, а я – не (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). – Глядзі, каб глёўкі не быў, каб скарынка ад мякішу не адстала. Ды і не перакіс каб – сама ведаеш, каму хлеб, хто есці яго будзе. – Зжаруць. Які спяку, такі і зжаруць. Дарованаму каню ў зубы не глядзяць, – не сунімалася Сонька (Б. Сачанка. Вялікі Лес). – А каб не было сумна ў дарозе, вось вам пра наш, а цяпер ужо і пра ваш край, – працягнуў начальнік хадакам па кніжачцы. – Дармоваму каню ў зубы не глядзяць. Прыгодзіцца, дзеля сяго дзела, – сказаў Даніла, хаваючы кніжачку ў клунак (А. Пальчэўскі. Жнівеньская раніца). Антось забраў алоўкі і схаваў іх у куфэрак. Ён не прабаваў, трымцяць яны ці звіняць, бо ведаў, што дармоваму каню ў зубы не глядзяць (А. Чарнышэвіч. Світанне). – Насовіч, с. 33; Ляцкі, с. 9; Федароўскі, с. 148: Дараванаму каню ў зубы не глядзяць; Прыказкі, кн. 1, с. 468: У даронага каня зубоў не глядзяць. Дарагая (дорага) лыжка к абеду. 1. Гаворыцца ў дачыненні да лыжкі. Было распараджэнне – падрыхтаваць найбольш спешную пошту для адпраўкі на самалёце. З гэтым самалётам збіраўся ляцець генерал-маёр. Выпадкова ўбачыўшы лыжку, ён сказаў са смехам: «А лыжку вы не думаеце адпраўляць спешнай поштай? Бо сказана ж: дарагая лыжка к абеду». І лыжка паляцела на пазіцыі разам з самымі важнымі паперамі (Я. Маўр. Драўляная лыжка). 2. Дарагое, вартае ўвагі тое, што зроблена, атрымана своечасова, у патрэбны момант. [Каравай:] Пачакай, паспееш. [Скаромны:] Вам грошы трэба, а мне час дораг. За тэрміны я буду вельмі строгі. Як кажуць: дарагая лыжка к абеду. Тыдзень – максімум. Тыдзень – наша галоўная ўмова (А. Макаёнак. Таблетку пад язык). – Пакуль што – ніякіх пробліскаў. Можа, толькі будзе пашырацца будаўніцтва. – Дарагая лыжка к абеду, – сказала маці і ўздыхнула, уважліва паглядзеўшы на Вераніку (У. Дамашэвіч. Німфа). Заўтра ты цётцы не трэба. Дорага лыжка к абеду. Ёй трэба бульбу пасадзіць (А. Кудравец. Раданіца). * [Віхура:] Братухна ты наш... Ды сядай, сядай... Нарэшце сваіх дачакаліся... Разумееш, якраз у пару, а кажуць жа, што дорага лыжка ў абед (І. Гурскі. Новы горад
11 👁