ÄНу, то дай божа, каб усё было гожа. Здароў будзь, васпане Бруй! (Я. Колас. У пушчах Палесся). – З потам прыйшла хвароба, з потам хай пойдзе, – шаптала маці, – пральецца на зялёную траву, на чыстую расу... Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа – не дай божа... (В. Шырко. Вунь чурылавец пайшоў). Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа – не давядзі божа. – Сілкуйцеся, чым бог даў і што ў працы здабыта. – Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа – не давядзі божа! – апошнія словы прамовіла Маніна маці, і яны прагучалі як тост і заклінанне адначасова (В. Якавенка. Пакутны век). * – Адзін з іх хоча, каб я ехаў да яго бацькоў у Кіргізстан... Як вы скажаце, дзядзька Сямён? – Дай божа, каб табе і з намі было гожа, а будзе нягожа – не дай нам шчасця, божа... Так старыя гаварылі (В. Мыслівец. Мужанцы). – Янкоўскі, с. 331: Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа – не дай божа; Выслоўі, с. 161: Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа – не дай (не давядзі) божа! Дай божа майму дзіцяці той розум наперад, што да мужыка прыходзіць потым. Пра таго, каму патрэбная думка прыходзіць тады, калі яе ўжо нельга выкарыстаць. [Нічыпар:] «Эх ты, чорт! Чаму я не дагадаўся даць рублёў дваццаць пяць прыставу! Вярнуў бы пратакол, ну, знішчыў бы. А напісаць новы не такая ўжо трудная справа». На ўсе нападкі і на ўсе запозненыя разважанні Лабановіч заўважыў: – «Ёсць у яўрэяў такая прыказка: «Дай божа майму дзіцяці той розум наперад, што да мужыка прыходзіць потым» (Я. Колас. На ростанях). – Аксамітаў, с. 46: Каб майму сыну той розум наперад, што ў мужыка ззаду. Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі (нядобры) памаўчаць. Ужываецца як агаворка, што чалавек змушаны казаць пра што-н. нядобрае, што лепш бы пра гэта не гаварыць. Ёсць у народзе сказ-прымоўка: «Дай божа ў добры час сказаць, а ў час нядобры памаўчаць», дык вось і думай тут, галоўка (Я. Колас. Рыбакова хата). Словы, як відаць, маюць моц і могуць выклікаць няшчасныя з'явы, калі пра гэтыя з'явы гавораць у нядобры час. А таму, калі гавораць аб якім-небудзь няшчасці, звычайна агаворваюцца: «Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі памаўчаць»... (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). У добры час сказаць, у ліхі памаўчаць. У добры час сказаць, у ліхі памаўчаць. Ва ўсёй форме і з патарчакаю пры боку ўвайшоў Цытатовіч у літаратуру. І ніводным пытальні
Дадатковыя словы
зявы
12 👁