Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Äпы. На завод пайду. [Антаніна Пятроўна:] Славы захацела? Можа, стаханаўкай думаеш быць? [Надзя:] А чаму б і не? Што я – горшая за людзей? [Антаніна Пятроўна:] Не з тваім, мусіць, спрытам... Ну што ж, дай божа нашаму цяляці ваўка спаймаці (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба). [Каліноўскі:] Дай толькі волю здабыць, а падзяліць мы здолеем... Пана ў саху ўпражэм, а не пойдзе, дык пана бізуном сцябаць будзем. [Матруна:] Дай жа божа нашаму цяляці ваўка спаймаці (Е. Міровіч. Кастусь Каліноўскі). – Рабочыя дэманстрацыі прайшлі ва ўсіх буйных цэнтрах... І гэта толькі пачатак! – Дай божа, як кажуць, нашаму цяляці ваўка спаймаці. (В. Коўтун. Крык міласэрнасці). – А чалавек прыйдзе новы. – А старога куды? – На печ. – Ну-ну, гэта добра, каб на печ, а не пад печ, дай бог і нашаму цяляці воўка з'есці (В. Казько. Неруш). – Мы пажэнімся да размеркавання. І цябе нікуды не пашлюць. Школ і ў Мінску багата, без работы не застанешся... – Дай бог нашаму цяляці воўка з'есці (М. Герчык. Вяртанне да сябе). Не паступіць табе [на кінарэжысёра] ніколі. – Паглядзім. Я дашлю табе запрашальны білет на прэм'еру майго фільма! – Ну-ну, дай бог нашаму цяляці ваўка з'есці, – усміхаўся ён [Булька] (Г. Марчук. Кветкі правінцыі). * – А ведаеш, Лабуня, гэты артыкул зробіць калі не пераварот, дык поўнае замяшанне ў галовах судовых чыноўнікаў, а таксама і ў паліцэйскіх, бо «Минский листок» – гэта іх сімвал веры. – Што ж! – весела азваўся Лабановіч, падняўшы чарку: – Дай божа нашаму цяляці воўка зваяваці (Я. Колас. На ростанях). – Малады ён яшчэ, маці, дурны, пабачыш, раджу яму другое, пабольшае клопатаў, тады ён працверазее... – Каб жа, донька, твае словы ды богу ў вушы, каб, як гавораць, і нашаму цяляці ваўка спаймаці (І. Капыловіч. Бяроза на мяжы). – Вось што вы ў жыцці бачылі? Працаваць ды есці, ды спаць. А я ўбачу. – Многа ты ўбачыш без грошай, – хмыкнула Таня. – Нашаму цяляці ды воўка з'есці (А. Кажадуб. Стрэчанне). – Прыказкі, кн. 2, с. 17: Дай бог нашаму цяляці воўка паймаці; Дай божа цяляці воўка паймаці, але бяда, як воўк цяля паймае. Дай божа задавіцца першым куском. Гл. Дай бог адным кавалкам (куском) удавіцца (папярхнуцца). Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа – не дай божа. Часцей ужываецца як тост. [Янка:] Дый піце ж, пане, браце! Пры чарцы і высказаць лягчэй будзе. [Якуб:] Ну, дай божа, каб усё было гожа (А. Каганец. Модны шляхцюк). Усе садзяцца за стол. Саўка садзіцца ў шапцы. Бусыга налівае чарку, ківае на Бруя. [Бусыга
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, прэмеру
12 👁
 ◀  / 696  ▶