Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÄДажыліся (дажылі) казакі (палякі), што ні хлеба, ні табакі. Гаворыцца пра беднасць, галечу, недахоп чаго-н. самага неабходнага. От, дажыліся казакі: ні хлеба, ні табакі... За грошы нічагенька не дастанеш (М. Гарэцкі. Дзве душы). – Хоць бы закурыць, чэрці б яго пабралі, – чуецца чыйсь голас, а потым і адказ на яго: – Дажылі палякі, што ні хлеба, ні табакі (Я. Колас. Дрыгва). – Насовіч, с. 137: Прыжыліся казакі: ні хлеба, ні табакі; Раманаў, с. 307: Прыжыліся палякі: ні хлеба, ні табакі; Ляцкі, с. 9: Дажыліся палякі: ані хлеба, ні табакі; Федароўскі, с. 142: Дажыліся казакі: ні хлеба, ні табакі; Прыказкі, кн. 1, с. 504: Згалелі казакі: ні хлеба, ні табакі. Дай бабе волю – завядзе ў няволю. Гл. Дай жонцы (бабе) волю – завядзе ў няволю. Дай бог адным кавалкам (куском) удавіцца (папярхнуцца). Ужываецца як выказванне надзеі або пажадання ці парады пражыць усё жыццё з адным мужам ці з адной і той жа жонкай. А я цябе перасцерагала, пляменніца. Дый сама не маленькая дзяўчынка ўжо. Нездарма людзі кажуць: «Дай бог адным кавалкам папярхнуцца». Калі ўжо не пашэнціла адразу, дык трэба было адной жыць ды дзіця гадаваць. Дык табе прыпёр той «замуж» (В. Кадзетава. Ад кахання не паміраюць). Зноў успамінаецца адвечнае, сказанае цёткай: «Дай бог адным кавалкам папярхнуцца», а таксама «рашэнне» Віктаравай маці «разлучыць сына з той прайдзісветкаю...» (У. Саламаха. Зразумець чужую душу). Дай божа задавіцца першым куском. Пагаравала я [пасля смерці мужа], мо з ручай слёз выліла. А жыць адной, ой, цяжка... Другі мужык у мяне сыты, мурлаты, а да работы лёгенькі... Сам не паварушыцца. Яму нават падумаць лянота... Дай божа задавіцца першым куском! (С. Лобач. Горкую лілею пакашу...). * Любім, каб нам ва ўсім патакалі жонкі. А як не так, адразу разводзіцца бяжым, другую шукаем. А мне здаецца, калі ўжо давіцца, то адным кавалкам (У. Кузьмянкоў. Такая доўгая ноч). – Значыць, нельга і сустракацца, калі не думаеш усур'ёз аб сям'і. – Не трэба ламаць жыццё сабе і іншым. – Дажываць, як прыйдзецца... Лепш ужо адным кавалкам падавіцца, чым двума (У. Навумовіч. Такое бывае аднойчы). – Прыказкі, кн. 2, с. 476: Можна толькі адным куском удавіцца. Дай божа (бог) нашаму цяляці ваўка (воўка) спаймаці (з'есці). Гаворыцца, часам жартаўліва ці з недаверам, як пажаданне поспеху ў якой-н. справе. [Надзя:] Абрыдлі мне гэтыя чара
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, сямі, усурёз
12 👁
 ◀  / 696  ▶