Äнеў. Пярэдадзень). Да нас нікому не было справы. Да бога высока, да цара далёка. Ні паскардзіцца, ні дапамогі папрасіць (У. Міхно. Ці пазайздросцяць мёртвыя жывым?). * – Я ўжо сказаў, ойча, хто я – і тады як перайшоў граніцу сюды, і ўчора, на допыце ў губернскай канцылярыі. Ты спытай лепей пра мяне ў генерала. – Да генерала мне далёка, да бога высока (І. Чыгрынаў. Следчая справа Вашчылы). Каму паскардзіцца? Хто дапаможа? Да бога – высока, да султана – далёка. Дый хадзілі ж да султана, скардзіліся і прасілі літасці. Ну, а што з таго? (П. Місько. Грот Афаліны). – Насовіч, с. 35: Да бога высока, а да цара далёка; Ляцкі, с. 9: Да бога высока, да цара (пана) далёка; Федароўскі, с. 34: Бог высока, пан далёка. Да вас не п'юць, не кажыце здароў будзь. Гл. Да цябе (да вас) не п'юць, не кажы (не кажыце) здароў будзь. Давялося свінні на неба глядзець. Праст. Кажуць насмешліва пра таго, хто ўмешваецца ў такія справы, у якіх нічога не разумее. Калі падлічыць, дык, напэўна, 30–35 працэнтаў прыказак маюць у сабе пэўную ступень іроніі, якая нярэдка пераходзіць у сарказм. Вось некаторыя прыклады: Высах, як мядзведжая лапа; Давялося свінні на неба глядзець... (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). З фальклорных крыніц узніклі байкі «Ліслівае цяля», «Пра цыгана і кабылу», «Саманадзейны Конь», «Давялося свінні на неба глядзець» і шэраг іншых твораў К. Крапівы (Я. Казека. Беларуская байка). Міжволі прыгадваецца грубаватая беларуская прыказка: «Давялося свінні на неба глядзець». Стаўленне Крастоўскага да «невзрачного серенького человечка» цалкам адмоўнае. Але, нягледзячы на гэта, аўтару цяжка было схаваць, нават прыкрываючыся дакументальнымі фактамі, велічнасць постаці Каліноўскага (І. Запрудскі, А. Кузьмянок. Давялося свінні на неба глянуць). – Насовіч, с. 36: Давялося свінні на неба глядзець; Прыказкі, кн. 1, с. 343: Давялося свінні на неба зірнуць. Давярай, але (ды) правярай. Функц. не зам. Губернатар ажно застагнаў: – Што робіцца, Івона Багданаўна? – Ваша бяда, што вы верыце людзям. – Ды як жа жыць без веры! – Давярай, кажуць, але правярай, Вікенцій Паўлавіч (І. Шамякін. Губернатар). Той жа, хто захоча пакарыстацца непасрэдна арыгіналамі, атрымае доступ, але працаваць ён зможа толькі пад кантролем. Як кажуць, давярай, але правярай (А. Марціновіч. Пісьмёны Вольгі Ляўко). Адпаведным беларускім установам і службам, якія павінны сачыць за
Дадатковыя словы
пюць
17 👁