Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Äвалы ў жыта: мы тут адно за адным, а рукі самі абіраюць. На цэлы ўзвод наабіралі, як мы некалі ў лесе... (Я. Брыль. У Забалоцці днее). – Янкоўскі, с. 306: Гутар, гутар – а валы ў жыта! Гэта пакуль кветачкі, а ягадкі наперадзе. Гл. Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе. Гэта толькі кветачкі, а ягадкі наперадзе. Гл. Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе. Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе (уперадзе, яшчэ будуць). Гэта яшчэ толькі пачатак, а галоўнае наперадзе. Кажуць, калі што-н. непрыемнае, нежаданае толькі пачынаецца, а ўсё горшае яшчэ наперадзе. За снарадамі паляцела плойма мін... Мой Зайчык стаяў недзе ўнізе, ахоўваў наглядальны пункт. «Трымайся, хлопча, – хацелася сказаць яму. – Гэта яшчэ кветачкі, а ягадкі наперадзе!» (Р. Няхай. Шлях на Эльбу). – Бач ты яго! Яшчэ старшынёй не абралі, а што спявае: адно не пацерпім, другое не дазволім, ад трэцяга адвучым. – Гэта яшчэ кветачкі, а ягадкі наперадзе! (В. Праскураў. Святая сівізна). Усё гэта былі яшчэ кветачкі, а ягадкі ўперадзе. Скажу вам, мама, адкрыта: нам з Кірэем трэба ісці, пакуль не позна (У. Дамашэвіч. Заклінаю ад кулі). [Федзя:] Бачыце, бачыце, плача! Ужо адна плача! Гэта толькі кветачкі, а ягадкі яшчэ будуць (В. Зуб. Злавацца не трэба). Начштаба, запінаючыся, чытаў: «...Партызаны ў першым жа баі наламалі бакі гофманаўцам. А гэта пакуль кветачкі, а ягадкі наперадзе» (І. Гурскі. У агні). * Там [на фронце] я ўпершыню атрымаў баявое хрышчэнне, не раз бываў у сур'ёзных пераплётах, зусім не ведаючы, што гэта толькі кветачкі і што наперадзе яшчэ не адна вайна і не адзін пераплёт (К. Крапіва. Ад маленства да сталасці). – Насовіч, с. 23: Гэта яшчэ цвет, а ягады будуць; Прыказкі, кн. 2, с. 489: Гэта толькі цвет, ягады яшчэ будуць. Ä Да бога высока, да цара (да пана) далёка. Кажуць, калі няма адкуль чакаць дапамогі, няма каму паскардзіцца. [Навум:] Толькі ж ты, наш каралёк, не пакідай нас болі: бо хто ж сірот у злой прыгодзе ратаваць будзе? Прымаўка кажа: да бога высока, да пана далёка (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Да цара далёка, а да бога высока. – То добра, калі рабочых слухае гаспадар. – Яшчэ не слухае, а рабочыя стараюцца прымусіць, каб паслухаў іх. – Цару, можа, скардзіліся? – Да цара далёка, а да бога высока (М. Грод
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзных
17 👁
 ◀  / 696  ▶