Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÃВільні? – Першы дзень. – А як дабраўся? – Ды без прыгод. Гуртам, кажуць, і бацьку лацвей біць, не тое што перахітрыць Пілсудскага (А. Пашкевіч. Пляц Волі). – Прыказкі, кн. 1, с. 376: Гуртом і бацьку добра біць. Гусі нізка – зіма блізка. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды. Ляцелі гусі, плылі не чарадой, а бязладнай гурмой, наперагонкі, нібыта грэліся, нібыта збіраліся скучыцца, каб было цяплей і каб не даймаў сіберны вецер. «Гусі нізка – зіма блізка», – прыгадалася чутае (Л. Калодзежны. Паўлюк Самусік са Стаўроў). * У перадвячорным спакоі рэзка вылучаецца маркотнае курлыканне жораваў. – А ляцяць як нізка! – Зіма блізка, – напамінае Сцяпан вядомую ўсім прыкмету (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Прыказкі, кн. 1, с. 72: Жураўлі ляцяць нізка – зіма ўжо блізка. Гусь свінні не таварыш. Людзей, розных па характары, сацыяльным становішчы і пад., нішто не можа аб'яднаць. Кажуць пра таго, хто не раўня каму-н. Сін.: Арлу з савой не па дарозе; Воўк казе не таварыш; Пешы коннаму не таварыш (у 2 знач.). – Дзень добры, таварышы! – Гусь свінні не таварыш! – адразу аглушыла яе Вольга сваім надрыўным голасам. – І ў мяне каб тваёй нагі больш не было... (М. Ваданосаў. Надзеі і здзяйсненні). – Я вам не таварыш! – Га-га-га! – грымнулі рабацягі. – Га-га-га! Правільна, Корзун! Гусь свінні не таварыш (Р. Кобец. Ноеў каўчэг). [Рэкша] не забыўся, што ідзе вайна, і ад сялян усяго можна чакаць. «Грамадзяне»? Але якія яны яму грамадзяне? Гусь свінні не таварыш. «Панове»? Гэта занадта ўжо вялікі гонар для іх... (Р. Няхай. Героі не адступаюць). – Мы ж вас не абзываем ніяк, вядзем перагаворы культурна, раўнапраўна. – А я паўтараю: роўнасці не будзе. Гусь свінні не таварыш! (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). * [Жухін:] Трэба змяніць таксама свае адносіны да салдатаў, стаць з імі на роўную нагу. [Дзяменя:] Ці таварыш гусь каню? Як гэта ліберальна і гуманна! Усе парабіліся сацыялістамі-рэвалюцыянерамі (Я. Колас. Вайна вайне). – Прыказкі, кн. 1, с. 429: Гусь свінні не таварыш; Гусь свінні не таварыш: гусь паднялася, свіння засталася. Гутар, гутар, а валы ў жыта. Гаворыцца насмешліва пра тых, хто, захапіўшыся размовай, забывае пра іншыя справы. – Айёй! – раптам здзівілася маці. – Навошта ж мы начысцілі... ажно столькі?! – I, пад смех памагатай, яна наракае: – Гутар, гутар, а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаць
16 👁
 ◀  / 696  ▶