Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ãгультай?! – Не, не, жартую. Ты працавітая дзяўчынка – заўсёды мне дапамагаеш (Л. Прокша. Стрэлы над ярам). – Прыказкі, кн. 2, с. 284: Гультай за дзела – мазоль на цела; Як гультай за дзела, дык мазоль за цела. Гультай за работу – мазоль за руку (мазалі за рукі). Кажуць пра чалавека, непрывычнага да фізічнай працы, у якога хутка націраюцца мазалі на руках. Сін.: Гультай за дзела – мазоль за (на) цела. Балела паясніца, плечы, смылелі далоні. Ён [Сымон] зірнуў на іх і ўбачыў крывавыя мазалі. – Эге! – сказаў Андрэй Сідаравіч. – Гультай за работу – мазоль за руку (А. Чарнышэвіч. Музыка). Праўду кажуць: гультай – за работу, мазалі – за рукі. А хто з дня ў дзень не разгінае рук, у таго не мазалі, а набоі, цвёрдыя, як конскія капыты (С. Грахоўскі. Гарачае лета). * [Саўка:] Саўка з выгляду просты чалавек, а натура панская: Саўка за работу, мазоль за руку. [Бруй:] Ад такой работы, ягамосцю, мазоль не сядзе (Я. Колас. У пушчах Палесся). – Федароўскі, с. 121: Гультай за работу – мазоль за руку; Прыказкі, кн. 2, с. 285: Гультай за работу – мазоль за руку. Гультаю – хлеб на кію. Гаворыцца з неадабрэннем пра гультая, якога чакае лёс жабрака. Праца звязваецца ў народнай свядомасці з хлебам, як умова з вынікам: «Гультаю – хлеб на кію», лаканічна выказаны асацыятыўны вобраз (падразумяваецца жабрацкі кій, да якога застанецца дайсці гультаю, апускаючыся ўніз па жабрацкай лесвіцы) (У. Калеснік. Руплівец у матачніках роднага слова). – Янкоўскі, с. 262: Гультаю – хлеб на кію. Гуляй, Ямеля, твая нядзеля. Ужываецца як рэакцыя старэйшых людзей або начальства на чые-н. вольнасці, выступленні, што-н. іншае недазволенае, з чым часова па пэўных прычынах можна змірыцца. Рэакцыйныя сілы і ў 1913 годзе заставаліся ў моцы, але што «гуляй, Ямеля, твая нядзеля» – цяпер ужо не гаварылася. Новы рэвалюцыйны ўздым, пачынаючы ад Ленскага расстрэлу, адчуваўся ва ўсёй краіне ўсё больш выразней (А. Лойка. Як агонь, як вада). – Ліцвінка, с. 122: Скачы, Ямеля, твая нядзеля, а прыйдзе пост – падагнеш хвост. Гуртам і бацьку добра (лацвей) біць. Сумесна, гуртам любая работа спорыцца. – А то мне аднаму, відаць, не ўправіцца. – Гэта ўжо сапраўды. Гуртам, кажуць, і бацьку добра біць... (А. Петрашкевіч. Прарок для Айчыны). – Жылка! Няўжо ты?!. Даўно ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 696  ▶