Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ãканстатавала цётка Апанасіха. – Бо год мінуў, а тыя будаўнічыя хлопцы ўсё ніяк падперазацца не могуць. І зніклі, як здані (А. Сурыновіч. Волаты ці здані?). Грэх у мех, а спасенне ў торбу. [Пракоп:] Не пайшоў бы я ў той дзень у лес па луцце, не ўбачыў бы тых буданоў, не сказаў бы паліцаям – можа б, яно і не так усё было... А так, выходзіць, і мой грэх ва ўсім ёсць... Эх, грэх у мех, а спасенне ў торбу... (Б. Сачанка. Ехала – упала...). * Грахі! З іх прыказка смяецца: сапхай, гаворыць, грэх у мех, правер, ці завязка на месцы, па боку кіем і пабег (М. Лужанін. Як нараджаўся новы свет). – Насовіч, с. 29: Грэх у мех, а спасенне наверх; Ляцкі, с. 8: Грэх у мех, а сам наверх; Прыказкі, кн. 2, с. 171: Грэх у мех, а спасенне ў торбу; Грэх у мех, кіем па мяху – будзеш без граху. Гулі не аднаго ў лапці абулі. Разгульнае жыццё, з папойкамі ці азартнымі гульнямі, нярэдка даводзіць да беднасці, нястачы. [Дзед Лукаш:] Ціха, ціха. Слухай. Што гэта шапоча? А-а, дурная баба карты раздае!.. Баішся гуляць [у карты], баішся? [Баба Дарка:] Гулі не аднаго ў лапці абулі. Курыцу ўчора з'елі, а што будзем сёння есці, заўтра? (В. Шырко. Дзед Лукаш і кірмаш). Сярод дваровых Генрых вылучаўся сваёй надзвычайнай стараннасцю і працавітасцю. На запрашэнні сяброў з'ехаць цішком да вабных і багатых паненак аджартоўваўся: «Вясёлыя гулі не аднаго ў лапці абулі» (А. Бутэвіч. Каралева не здраджвала каралю). – Насовіч, с. 30: Гулі не аднаго ў лапці абулі; Ляцкі, с. 3: Балі ды гулі ў лапці абулі. Гульня не вартая свечак. Справа не варта патрачаных на яе сіл, сродкаў і пад. Сін.: Не варта шкурка вырабу; Спяваць дарма – баліць гарла. Гульня вартая свечак. З супрацьлеглым значэннем. Мы даўно ўзялі вас пад прыгляд. Мы даўно прыкмецілі, што гульня вартая свечак, што здольнасці вашыя надзвычайныя (І. Клімянкоў. Корак з-пад шампанскага). – Паўкалька з рускай мовы: Игра не стоит свеч. У рускую мову прыказка прыйшла як калька з французскай мовы: Le jeu ne vaut pas la chandelte. Гультай за дзела – мазоль за (на) цела. Кажуць пра чалавека, непрывычнага да фізічнай працы, у якога хутка націраюцца мазалі на руках. Сін.: Гультай за работу – мазоль за руку. – Ну, пакажы свае рукі, Томачка! – Вось, палюбуйцеся. – Якраз па прымаўцы: гультай за дзела, мазоль за цела... Ды які мазоль! – Гэта я
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі, зехаць
12 👁
 ◀  / 696  ▶