Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ãадказвае селянін, – каму новая ўлада, а нам – усё тая ж. Як быў над намі наш пан, так і застаўся. – Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе, – змрочна згаджаецца гарбар (В. Вольскі. Падарожжа па краіне беларусаў). – Можа, да самога начальніка?.. – Пустое, суседзе, – роспачна махнуў рукой Даніла. – Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе... (І. Аношкін. Чырвоная каліна стаяла). Воран ворану вачэй (вока) не выклюе (не выдзеўбе, не клюе). [Навум:] Няма чаго казаць: воран ворану вачэй не выклюе. Пан з панам пазнаюцца, а мы ўсё-такі ў бядзе (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Калі б уланы рабавалі саміх немцаў, то можа б яны і далі адпор... А другіх ім не шкада. – Воран ворану вока не выдзеўбе, – зрабіў вывад з усёй гісторыі Азаркевіч (А. Якімовіч. Цяжкі год). Каб жа разагнаў [гэтую хеўру], дык ужо за адно гэта, можа, і варта было б галасаваць. Але ж не намі і не цяпер заўважана: воран ворану вока не выклюе (В. Быкаў. Баль у часе чумы). Мы часта чуем пра тое, што воран ворану вока не клюе. Можна падумаць, што калі хтосьці камусьці «вока клюе», то адзін з іх з'яўляецца воранам, а другі галубчыкам... (У. Казбярук. Што такое «тайдзяпа»?..). * – Цікава, што гэны скажа? – прыклаў руку да вуха пажылы селянін. – Тое самае! Скірмунт Крыжаноўскаму вока не выдзеўбе. Чуеш, адразу каршуном наляцеў на селяніна (І. Гурскі. Вецер веку). – Калька з лацінскай мовы: Corvus oculum corvi non cruet. – Насовіч, с. 16: Воран ворану вока не клюець; Янкоўскі, с. 43: Груган гругану вока не выклюе; Санько, с. 45: Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе. Грэх не схаваеш у мех. Чые-н. здзейсненыя заганы, учынкі відавочны. Назаўтра была надрукавана афіцыйная інфармацыя пра тое, што пяць чалавек звярнуліся з заявай пра здзяйсненне ў дачыненні да іх злачынства... Як кажуць беларусы: грэх не схаваеш у мех (Л. Баршчэўскі. Крывавая ноч). – Ляцкі, с.8: Грэх не схаваеш у мех: Бог далёка відзя (не ўтопчаш у балота); Прыказкі, кн. 2, с. 171: Грэх не схаваеш у мех, не ўтопчаш у балота. Грэх у мех, грашаняты ў торбу. Ужываецца як адмоўная рэакцыя на слова «грэх» у папярэдняй рэпліцы суразмоўніка. – Людзі на ўсяночную, а вы на шпіктаклі. Ну і вымеркавалі! – Знарок і вымеркавалі богу напоперак. – А граху гэта ты не баішся? – Грэх у мех, грашаняты ў торбу. Годзе ўжо ўсіх баяцца! (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Гэта ж проста грэх не выкарыстоўваць цэнтральную кацельню! – Але, мабыць, грэх у мех, грашаняты ў торбу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
12 👁
 ◀  / 696  ▶