Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ãна Булыгу. Як перад вачамі ўяве – стаялі ў памяці падобныя ж інжынеры на падрадчыкавых работах, для якіх найсвяцейшым і натуральнейшым прынцыпам было «Pecunia non olet» (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы). І, не міргнуўшы вокам, містэр Лаяна адказаў: – Думаю, вам вядома, што грошы не пахнуць. І ніхто не мае права дапытвацца ў мяне, адкуль гэтыя грошы (М. Лынькоў. Містэр Лаяна). – Не трэба нам яго брудныя грошы. – Грошы не пахнуць (І. Шамякін. У засені палаца). [Люся:] І ўсё ж адкуль такія вялікія грошы?.. [Альдона:] У першы дзень Новага года адкрыю сакрэт. [Арнольд:] Дай спакою. Грошы не пахнуць. Мо гэта яе сямейная тайна (Г. Марчук. Альдона, Анэта, Анфіса). – Калька з лацінскай мовы: Pecunia non olet. Паходзіць са слоў рымскага імператара Веспасіяна (1 ст. н. э.), які ўвёў падатак на грамадскія прыбіральні, а калі сын папракнуў бацьку за гэта, той паднёс да яго носа першыя грошы, сабраныя як падатак, і прапанаваў яму панюхаць, пытаючы, ці пахнуць яны. – Прыказкі, кн. 1, с. 480: Грошы не пахнуць. Груган гругану вока (вачэй) не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе). Людзі, звязаныя якімі-н. агульнымі, звычайна карыслівымі, інтарэсамі, дзейнічаюць заадно і не здрадзяць, не зробяць кепскага адзін аднаму. Ужываецца з адценнем неадабрэння. Суддзі доўга шукалі, як бы змякчыць пакаранне. І не дзіва: груган гругану вока не выдзеўбе. Толькі аднаго Штарка прыгаварылі на пажыццёвае зняволенне (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). [Ніксан] стараўся выгарадзіць агрэсара і забяспечыць яму прэмію за кошт арабскіх тэрыторый. Па прыказцы: груган гругану вока не выдзеўбе (К. Кірэенка. Амерыка здалёку і золізку). Ці не быў часам і ты ў кампаніі? Нехта казаў, што і цябе бачыў, як ты ўцякаў за плот. Груган гругану вачэй не выдзеўбе (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). – Хіба ён [цар] не за мужыка; хіба ён заадно з панамі? – Цар – самы вялікі пан у Расіі, з паноў пан. А, як вы ведаеце, груган гругану вачэй не дзяўбе (Б. Сачанка. Твор, які не магу скончыць). Ён [Пархамчук] прымірэнча сказаў: – Супакойся. Груган гругану вока не клюе (З. Бядуля. Язэп Крушынскі). Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе. – Няма каб памагчы злодзея за каўнер узяць, дык яшчэ пакрываюць. Усё сяло абыдзі, не ўпросіш чалавека за сведку пайсці. Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе, – скончыў ён [Сомік] не зусім дарэчы (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Дзіва што пашкадуе немец немца, – зашумелі мужыкі. – Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе (А. Якімовіч. Канец сервітуту). – Ах, братка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблізку
16 👁
 ◀  / 696  ▶